24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «Васіль Шаранговіч (1939 – 2021). Асоба. Мастак. Настаўнік»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

18 красавіка 2024 года а 18-й гадзіне ў выставачнай прасторы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К. Маркса, 24, 4 паверх) адбудзецца адкрыццё выставы «Васіль Шаранговіч (1939–2021). Асоба. Мастак. Настаўнік».

Выстава прысвечана 85-годдзю з дня нараджэння народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прафесара Васіля Пятровіча Шаранговіча. Мастак увайшоў у гісторыю беларускага мастацтва ХХ стагоддзя як выдатны майстар станковай і кніжнай графікі з адметным творчым почыркам. У графіцы яскрава выявілася яго асаблівае мастацкае мысленне, пачуццё лініі і формы. Несумненнымі заслугамі Васіля Шаранговіча з’яўляецца ператварэнне гэтага віда мастацтва ў самастойную галіну нацыянальнай мастацкай культуры і стварэнне беларускай школы графікі — станковай і кніжнай.

Паўнапраўны сааўтар эпохі, Васіль Пятровіч заўсёды быў пільным і ўважлівым творцам, аддаваў перавагу глыбокаму вырашэнню абраных тэм. Яго старанна прапрацаваныя і кампазіцыйна бездакорныя творы з цягам часу набылі зусім новае гучанне і поліфанічнасць, дзе кожны фрагмент можна разглядаць як самастойны твор.

Выставу ўмоўна можна падзяліць на дзве часткі. Першая — творы самога Васіля Шаранговіча. Экспазіцыя пачынаецца з класічных лінагравюр, аўталітаграфій, манатыпій і малюнкаў 1970–1980-х гадоў, дзе аўтар працягваў традыцыю, характэрную для мастацтва таго часу, і пераходзіць да твораў пазнейшага часу, у якіх творца абагуліў уяўленне пра гісторыю і сучаснасць Беларусі, стварыў цэлую галерэю сімвалічных і манументальных вобразаў, поўных лірыкі і драматызму. Таксама на выставе прадстаўлены акварэльныя пейзажы, галоўным чынам мядзельскія, створаныя ў апошнія гады жыцця.

Другая частка выставы прадстаўляе творы вучняў і выхаванцаў прафесара. Васіль Шаранговіч лічыцца адным з заснавальнікаў беларускай школы графікі. За 30 гадоў працы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў ён выгадаваў цэлую плеяду таленавітых вучняў.

Кафедра графікі была заснавана на мастацкім факультэце Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (цяпер Беларуская дзяржаўная

акадэмія мастацтваў) у 1953 годзе. Яе стварыў заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі П. Любамудраў. Першы выпуск мастакоў-графікаў адбыўся ў 1959 годзе. У 1966 годзе аддзяленне графікі скончыў і Васіль Шаранговіч. У 1967 годзе яго запрасілі ў інстытут выкладаць, а ў 1972 годзе ён ўзначаліў кафедру графікі і заставаўся яе нязменным кіраўніком да 1989 года. З 1989 по 1997 быў ужо рэктарам акадэміі, але штогод кіраваў дыпломнымі работамі выпускнікоў кафедры. На выставе прадстаўлены творы найбольш вядомых вучняў Васіля Шаранговіча: Анатоля Александровіча, Канстанціна Вашчанкі, Васіля Баранава, Валерыя Славука, Ларысы Журавовіч, Леаніда Марчанкі, Мікалая Селяшчука, Віктара Мікіты, Валянціны Шобы і многіх іншых вядомых творцаў.

На выставе экспануецца каля 100 твораў са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускага Саюза мастакоў, а таксама сям’і мастака.

Выстава будзе працаваць да 19 мая 2024 года

  • Время работы: Пн. - вс. 11:00 - 19:00, касса до 18:30
  • Инфолиния:

    (+375 17) 327 71 63

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно