24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстаўка жывапісу «Зямлі і неба» Уладзіміра Канцадайлава і Васіля Матусевіча

ср, сегодня
БелАрт ул. К. Маркса, 4
11:00
Описание

У галерэі БЕЛАРТ сышліся ў адной прасторы дзве вельмі розныя па сваёй энергетыцы, гучанню і скіраванасці мастацкія плыні.

Майстры з вялікім творчым і прафесійным багажом звяртаюцца да краявіду, як да жыватворнай крыніцы. Для прадстаўленых на выставе творцаў адлюстраванне прыроды дакладна дае трывалую глебу, магчымасць дакрануцца да вечнасці і даследаваць уласны эмацыянальны стан.

Лаканічныя працы Уладзіміра Канцадайлава як вывераныя формулы без памылковых канстант. Напісаныя пачуццёвай, але абагуленай мовай яны дазваляюць счытваць прыродныя матывы як архетыпічныя сімвалы: вёска, рака, лес, поле…

Васіль Матусевіч у якасці творчай практыкі штогод удзельнічае ў мастацкіх пленэрах, якія задавальняюць патрэбу ў творчай камунікацыі і даюць свежыя эстэтычныя ўражанні. Вынікам працы на натуры становяцца творы-пошукі цікавых каларыстычных рашэнняў, выразных кампазіцыйных структур, творы-медыятары настраёвых станаў.
Такім чынам экспазіцыя выставы дэманструе два аўтарскіх падыходы да краявіду: філасофскі і сенсарыяльны. Мастакі, кожны з якіх валодае сфарміраванай і пазнавальнай мастацкай мовай, выкарыстоўваюць краявід як кропку каардынат у прасторы мастацтва. Таму і назва праекта мае адсылку да адвечнай сістэмы сусвету, да галоўных пейзажных восей — гарызанталі (зямлі) і вертыкалі (неба).
У экспазіцыю ўвайшло каля 50 жывапісных прац (палатно, алей) у жанры краявід.

  • Время работы: Пн. - пт. 11.00 - 20.00; сб. - 11.00 - 19.00
  • Вход:

    Свободный

  • Возрастное ограничение: 0+
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно