24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «Браслаўскі край і Налібоцкая пушча — жамчужыны Беларусі»

ср, сегодня
Выставочный корпус ул. Карла Маркса, 24
11:00
Описание

12 красавіка а 17-й гадзіне ў выставачным корпусе Мастацкага музея адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы «Браслаўскі край і Налібоцкая пушча — жамчужыны Беларусі». Уваход на адкрыццё выставы з 16:30 да 17:30 вольны.

Выстава знаёміць з плёнам мастацкага асваення, інтэрпрэтацыі знакамітых запаведных мясцін Беларусі. На працягу больш 70 гадоў тры пакаленні сям’і мастакоў Шыбнёвых гасцявалі і працавалі ў гэтых краях, ствараючы ў мастацтве паралель рэальнасці прыроды і людзей.

У экспазіцыю ўваходзяць каля 90 твораў жывапісу з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і, пераважна, са збору сям’і. Часавы дыяпазон прадстаўленых работ — пачатак 1950-х – пачатак 2020-х гг.

Карціны Анатоля Даміянавіча Шыбнёва (1907-1990), Таццяны Яўгенаўны Разінай (1908-1992), Яўгена Анатольевіча Шыбнёва (1935), Ніны Мікалаеўны Голышавай (1939), Аляксандра Яўгенавіча Шыбнёва (1962) у розных жанрах увасобілі ўбачанае і перажытае. Нягледзячы на розныя індывідуальныя стылістычныя асаблівасці, заўважна і агульнае для іх, яднаючае, рамантычнае і паэтычнае светаўспрыманне, якое выяўляецца, перш за ўсё, праз перадачу каляровага багацця навакольнага света.

Іх палотны маюць не толькі эстэтычную, але і гістарычную каштоўнасць, адлюстраваўшы, у тым ліку, зніклую архітэктуру, ранейшыя ландшафты.

Але перш за ўсё творы прадстаўленых майстроў — гэта падарожжа ў цудоўны свет прыроды, магчымасць пабываць, наведаўшы музей, на прасторах Браслаўшчыны, у запаведных мясцінах Налібокскай пушчы, убачыць тамтэйшых жыхароў і шчодрасць дароў зямлі.

Выстава «Браслаўскі край і Налібоцкая пушча — жамчужыны Беларусі» будзе экспанавацца па 20 мая 2024 г. у выставачным корпусе (вул. К. Маркса, 24, 3 паверх, залы 1 и 2).

Куратар выставы — Вайцэхоўская Валянціна Уладзіміраўна, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела беларускага мастацтва ХХ-ХХI стагоддзяў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

  • Время работы: Пн. - вс. 11:00 - 19:00, чт. 13:00 - 21:00, вт. - выходной
  • Вход:

    На открытие выставки с 16:30 до 17:30 свободный

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно