24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Аўтарскія лялькі Ірыны Сазановіч

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Аўтарскія лялькі Ірыны Сазановіч у інтэр’ерах Дома Коласа

Часовая экспазіцыя-інтэграцыя

З 16 па 30 красавіка 2024 года Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на часовую экспазіцыю аўтарскіх лялек Ірыны Сазановіч.

Ірына ужо больш за 13 гадоў з’яўляецца майстрам інтэр’ерных калекцыйных лялек. Ірына — ўдзельнік шматлікіх міжнародных выставак, а яе лялькі прымаюць удзел у міжнародных конкурсаў, заснаваных Сусветным фондам Лялькі свету. Лялькі майстрыхі жывуць у 57 краінах свету і ўпрыгожваюць дамы калекцыянераў, прыватныя калекцыі, салоны прыгажосці, медыцынскія цэнтры, установы адукацыі, гатэлі, робячы іх інтэр’ер унікальным і незабыўным.

Лялькі лепяцца ўручную з запечанай палімернай гліны. У іх шкляныя вочы, валасы з натуральнай воўны. У работах выкарыстоўваюцца антыкварныя карункі, брошкі, натуральныя шоўк і шаўковая тафта, шаўковая арганза, баваўняны аксаміт, лён, батыст, шыццё. Аксэсуары для лялек таксама ствараюцца ўручную, як і касцюмы, у якіх актыўна прымяняецца ручная вышыўка ніткамі і бісерам.

Ірына актыўна выкарыстоўвае ў рабоце рушы і карункі, што надае яе лялькам лёгкасць, вытанчанасць і стыль. Вобразы розныя — ад далікатных, казачных і рамантычных да дзёрзкіх і непрадказальных. Лялькі Ірыны Сазановіч дапамогуць зрабіць любы інтэр’ер унікальным і запамінальным.

У працэсе работы майстру даводзіцца цікавіцца многім, звяртацца да інтэрнета, падручніка па анатоміі, каб навучыцца адчуваць правільныя прапорцыі чалавечага цела і г.д. Ірына тлумачыць, што лялькі не павінны паўтараць правільныя прапорцыі чалавека. «Гэта ж фантазія мастака-аўтара! А калі ляпіць ляльку па чалавечых прапорцыях, яна будзе выглядаць недарэчна. Але калі ты хочаш зрабіць чалавекападобную, тады, вядома, імкнешся адпавядаць гэтым правілам», — тлумачыць аўтар.

Шчыра запрашаем наведаць часовую экспазіцыю аўтарскіх лялек!

Сардэчна запрашаем!

  • Время работы: Пн. - сб. 10:00 - 18:00
  • Вход:

    10,00 руб.

  • Инфолиния:

    (017) 270 17 02

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно