Фарбатэрапія. Зараджайся на зіму!
Запрашаем вас у суботу, 23 снежня, на нашае вечаровае мерапрыемства «Фарбатэрапія. Зараджайся на зіму!» у рамках выставачнага праекта «Падарожжы Фёдара Конюхава». Пасля самай доўгай ночы года хочам зарадзіць вас станоўчымі эмоцыямі на тыя месяцы зімы, якія яшчэ чакаюць нас. Мы падрыхтавалі для вас нешта цікавае.
А 19:00 лектарка Кацярына Верасава (Санкт-Пецярбургская акадэмія мастацтваў ім. І.Я.Рэпіна) прачытае лекцыю «А вы яшчэ і малюеце? Гісторыі пра вядомых асоб, якія сур'ёзна захапляліся жывапісам».
Па заканчэнні лекцыі гасцей чакае прыемны бонус: мы разыграем сярод удзельнікаў нашай «Фарбатэрапіі» палёт на сапраўдным паветраным шары ад @nashare.by
А 20:00 гасцей вечара чакае квэст-экскурсія па выставе. Прагуляемся па экспазіцыі, пазнаёмімся бліжэй з асобай Фёдара Конюхава, а таксама паспрабуем адгадаць заданні па экспазіцыі, якія будуць чакаць на шляху.
- У тых, хто не любіць, ні квэстаў, ні экскурсій будзе магчымасць паспрабваць віртуальны палёт на паветраным шары!
- Цягам усяго вечара мастак Руслан Сяргеяў будзе рабіць замалёўкі нашага мерапрыемства і дарыць іх гасцям вечара.
Звярніце, калі ласка, увагу на адзіны кошт білета. Ніякія зніжкі і акцыі на гэтае мерапрыемства на распаўсюджваюцца!