- Время работы: Ср. – вс.: 12:00 – 20:00
-
Вход:
7,00 руб. / 3,00 руб.
- Возрастное ограничение: 6+
З 21 верасня ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў працуе выстава акварэльных і графічных твораў Аляксандра Лакоткі «Дабравест міру і стварэння».
Назва выставы архітэктара, доктара гістарычных навук, доктара архітэктуры, прафесара Аляксандра Іванавіча Лакоткі сугучна назве і накіраванасці мерапрыемстваў у 2023 годзе, які аб'яўлены ў Рэспубліцы Беларусь Годам міру і стварэння.
Акварэльныя работы аўтара выкананы па выніках экспедыцый, паездак, падарожжаў па Беларусі, Расіі і еўрапейскіх краінах 1980-2000-х гадоў. На акварэлях пейзажы, віды вёсак, мястэчак і гарадоў асенены сілуэтамі храмаў. Глаўкі і вежкі ў матывах прыроды, купалы і шпілі над дахамі гарадоў, люстэрка эпох у манументальных сілуэтах, услаўленне якіх дало нам святло, шляхі пазнання дабра і дасканаласці натхнілі аўтара на стварэнне гэтых работ. Тонкія, пастэльныя колеры адлюстроўваюць гармонію і маляўнічасць сюжэтаў. У кампазіцыі гучыць Дабравест міру і стварэння, гармонія ўсіх духоўных культур нашага народа.
Серыя замалёвак «Кола і крылы хлебадара» прысвечана старым млынам, пачатку шляху стварэння хлеба. Тварэння народных майстроў адрозніваюцца своеасаблівым дызайнам, веданнем канструктыўных уласцівасцяў матэрыялу, успадкаванай ад продкаў інжынернай думкай. Паводле міфапаэтычных уяўленняў, пад млынавым колам жыў Вадзянік. Лічылася, што млынар водзіцца з нячыстай сілай, у ім бачылі ведзьмака, паважалі і асцерагаліся. Старыя млыны – унікальныя помнікі народнай матэрыяльнай і духоўнай культуры.
7,00 руб. / 3,00 руб.