24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «Уладзімір Стэльмашонак. Сыны зямлі беларускай»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

29 верасня 2023 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (выставачны корпус, вул. К. Маркса, 24, 3 паверх, 1 зала) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы «Уладзімір Стэльмашонак. Сыны зямлі беларускай» з фондаў музея, прымеркаванай да 95-годдзя з дня нараджэння народнага мастака БССР, педагога Уладзіміра Іванавіча Стэльмашонка (1928-2013).

Творчая спадчына Уладзіміра Іванавіча Стэльмашонка ўключае станковы жывапіс, манументальнае мастацтва, графіку і сцэнаграфію. Юбілейная выстава прадэманструе майстэрства мастака ў галіне станковага жывапісу. Усе творы прадстаўлены са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Вобраз роднай Беларусі праходзіць чырвонай ніткай праз усю творчасць Уладзіміра Стэльмашонка. Неаднаразова мастак звяртаецца да слаўных старонак яе гісторыі. Майстар стварае галерэю запамінальных партрэтаў выдатных людзей — гістарычных асоб, сваіх сучаснікаў.

У 1950-я гады жывапісныя творы маладога мастака выкананы яшчэ ў традыцыйнай рэалістычнай манеры. У 1960-я гады Уладзімір Стэльмашонак пачынае эксперыментаваць, распрацоўваючы свой яркі непаўторны мастацкі стыль у межах «суровага стылю». У пошуках мастацкай мовы і новых сродкаў выразнасці для стварэння сваіх твораў ён камбінуе жывапіс з разьбой па дрэве, калажам, аплікацыяй, актыўна выкарыстоўвае традыцыйны беларускі народны арнамент, у які нярэдка ўплятае тэкст. Вобразы, увасобленыя мастаком, набываюць манументальна-дэкаратыўны характар.

Нягледзячы на стылістычнае адзінства, кожны твор мае сваё яскрава індывідуальнае рашэнне, носіць аўтарскі почырк майстра.

Экспанаванне выставы пройдзе з 30 верасня па 20 лістапада 2023 г.

  • Время работы: Пт. - пн.: 11:00 - 19:00, ср.: 11:00 - 19:00, чт.: 13:00 - 21:00, вт. - выходной
  • Вход:

    8,00 руб.

  • Инфолиния:

    +375 17 397 01 63

  • Организатор:
    Национальный художественный музей Республики Беларусь
    г. Минск, ул. Ленина, д.20
    УНП 100377771
Оставить отзыв
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie