24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава беларускага мастака Вячаслава Шамшура «У суладдзі душэўнасці і цеплыні»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

7 верасня 2023 года а 16-й гадзіне на пераходнай галерэі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20а) адбудзецца адкрыццё выставы беларускага мастака Вячаслава Шамшура «У суладдзі душэўнасці і цеплыні». У экспазіцыі прадстаўлены больш за 30 твораў у тэхніцы пастэлі і алейнага жывапісу з калекцыі аўтара, выкананых ім на працягу апошніх 30 гадоў.

Рэалістычнае бачанне натуры і пэўная сюжэтная аснова з самага пачатку сталі той прызмай, праз якую мастак выяўляў свае адносіны да прыгажосці навакольнага свету. Такому выбару Вячаслава Шамшура ў свой час паспрыяла навучанне на мастацка-графічным факультэце Віцебскага педагагічнага інстытута (зараз — універсітэт імя П. М. Машэрава) у моцных прыхільнікаў рэалістычнага мастацтва, вядомых графікаў і жывапісцаў, такіх як Р. Ф. Клікушын, І. М. Сталяроў, А. В. Гаўрушка.

Ужо з пачатку 1990-х гадоў Вячаслаў Шамшур больш увагі надае тэхніцы пастэлі, якая ў яго набыла новае гучанне, жывапісную дэкаратыўнасць і падкрэсленую дынаміку.

У творчасці майстра паступова склалася сістэма ўлюбёных тэм і матываў, якія можна будзе пабачыць у кампазіцыях, прадстаўленых на выставе «У суладдзі душэўнасці і цеплыні».

Напрыклад, значная колькасць твораў Вячаслава Шамшура прысвечана Мёршчыне — краю, дзе мастак нарадзіўся і вырас. Зямля, якую з такой улюбёнасцю ён піша, для яго тоесна злучна з радаводам.

Тэматычна роднаснай мёрскім краявідам з’яўляецца і серыя кампазіцый, прысвечаных Браслаўшчыне. Адметная прыгажосць воднага «люстэрка» даволі часта становіцца лейтматывам у пейзажах мастака. Амаль сімвалічна выглядае ў шэрагу твораў Вячаслава Шамшура дарога, што вядзе некуды ў далячынь. Гэтыя кампазіцыйныя прыёмы, як і выявы вясковых хатак, лазняў, матываў вясковага побыту, з’яўляюцца асабліва ўлюбёнымі для мастака, надаюць сюжэтны характар яго творам, нярэдка ператвараюцца ў іх вобразныя дамінанты.

У творчасці Вячаслава Шамшура можна казаць пра асаблівую паэтыку гарадскога пейзажа. І гэта не толькі краявіды Віцебска, хоць менавіта ён дамінуе ў яго апошніх кампазіцыях. Горад у мастака своеасаблівы, тут няма шуму і мітусні, неспакойных сучасных рытмаў і ўрбаністычных прыкмет, хуткасных транспартных і інтэнсіўных людскіх патокаў, тут часцей пануе мерны рух часу, даволі правінцыйны дух і нейкая надзвычай паэтычная мелодыя гарадскога матыву. Не аднойчы мастак звяртаўся да адлюстравання гарадскіх пейзажаў з выявамі вядомых віцебскіх храмаў, да стварэння кампазіцый, дзе імкнуўся перадаць своеасаблівую прыгажосць віцебскіх дваркоў ці адметную індывідуальнасць віцебскіх лазняў.

Свет пачуццяў і настрой у творах Вячаслава Шамшура заўсёды вылучаюцца адметнай душэўнасцю і цеплынёй. У іх суладдзі нараджаецца агульная атмасфера, танальнасць большасці мастацкіх вобразаў у яго кампазіцыях. Кожны яго твор — гэта часцей за ўсё пошукі новага кампазіцыйнага прыёму, рытмічных рухаў і каларыстычнай інтанацыі, што надае асаблівую прыцягальнасць творам Вячаслава Шамшура.

Выстава працягнецца да 8 кастрычніка 2023 года.

  • Время работы: Пн. - вс. 11:00 - 19:00, касса до 18:30
  • Инфолиния:

    +375 17 327 71 63

Оставить отзыв
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie