- Время работы: Пн. - вс. 11:00 - 19:00, касса до 18:30
- Инфолиния:
9 верасня а 18-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (выставачны корпус, вул. К. Маркса, 24) у рамках штогадовай акцыі «Вераснёвая ноч», прымеркаванай да Дня горада Мінска, адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы «Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм».
Маштабны выставачны праект адлюстроўвае яркія рэгіянальныя і лакальныя асаблівасці народнага касцюма шасці этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі (Заходняе Палессе, Усходняе Палессе, Падзвінне, Падняпроўе, Панямонне, Цэнтральная Беларусь), а таксама дэманструе апошнія дасягненні ў вывучэнні гэтага пытання на прыкладзе рэканструкцый элементаў адзення і спосабаў нашэння шматлікіх жаночых галаўных убораў.
На выставе прадстаўлены творы традыцыйнага беларускага ткацтва, беларускай арыгінальнай графікі і беларускай тыражнай графікі, беларускага жывапісу са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, а таксама ўнікальныя прадметы з фондаў Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Музейнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны, Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці, Сенненскага Дома рамёстваў (філіял ДУК «Сенненскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці»), Гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклору (філіял ДУК «Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці Гарадоцкага раёна») і фотаматэрыялы першай паловы ХХ ст. з прыватнай калекцыі Д. М. Раманюка.
Работа выставы працягнецца да 11 снежня 2023 года