24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстаўка «Мінскі настрой»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

З 10 жніўня 2023 года ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага пачынае працу мастацкая выстаўка «Мінскі настрой». Выстаўка арганізавана Музеем гісторыі горада Мінска сумесна з Беларускім саюзам мастакоў.

Прадстаўлена больш за 60 твораў жывапісу і графікі ў жанрах гарадскога пейзажа, партрэта, сюжэтна-тэматычнай карціны. Мінск і мінчане адлюстраваны ў работах народных мастакоў Беларусі Г.Х. Вашчанкі, Г.Г. Паплаўскага, а таксама такіх вядомых аўтараў, як С.П. Герус, А.М. Тычына, Р.У. Кудрэвіч, І.М. Басаў, Ф.М. Бараноўскі, У.М. Пасюкевіч, А.І. Кроль, і многіх іншых.

Разглядаючы пейзажы, наведвальнік будзе нанава адкрываць горад: пазнаваць знаёмыя месцы, вуліцы, будынкі, параўноўваць з сучасным Мінскам, фарміраваць уяўленне аб гарадской атмасферы мінулых дзесяцігоддзяў. Аднак галоўнай асаблівасцю твораў выстаўкі з’яўляецца тое, што яны здольныя перадаць настрой горада. Узіраючыся ў графічныя і жывапісныя работы, вы абавязкова адчуеце цёплае летняе паветра гарадскога вечара або дыханне студзеньскага марозу на навагоднім катку; падзеліце радасць сустрэчы студэнтаў на летняй практыцы або адзіноту пажылога мінчаніна, які назірае за горадам з акна сваёй кватэры.

Творы выстаўкі адрозніваюцца разнастайнасцю сюжэтаў, і настрой горада мяняецца ад карціны да карціны. Аўтары ўважлівыя да сілуэтаў гістарычнага цэнтра (Л.А. Дударэнка, Г.Г. Паплаўскі), спальных мікрараёнаў (А.М. Тычына, А.І. Кроль), пасляваеннай архітэктуры (І.П. Рэй, Б.У. Аракчэеў ). У сюжэтна-тэматычных карцінах У.М. Пасюкевіча, В.К. Яўсеева і А.М. Пуцейкі Мінск паўстае асабліва святочным, настрой горада перададзены праз адлюстраванне асаблівых момантаў у жыцці гараджан: танцаў на пляцоўцы пад адкрытым небам, вячэрняга катання на каньках, вяртання ў горад з падарожжа. Вылучаюцца працы Ф.М. Бараноўскага, дзе заліты сонцам горад можна бачыць з вышыні шматпавярховых будынкаў. Персанажы яго работ — жыццярадасныя дзяўчаты, якія працуюць на будоўлі, і ўвесь Мінск распасціраецца перад імі.

Асобны раздзел экспазіцыі прысвечаны творчасці А.М. Тычыны. Прадстаўлены яго літаграфіі, лінагравюры і акварэльныя замалёўкі горада 1970–1980-х гг. Гэты шматгранны мастак стварыў вобраз Мінска — ідэальнага горада-фенікса, адроджанага з руін.

У экспазіцыі працуе відэазона, дзе можна паглядзець дакументальныя фільмы пра горад.

Выстаўка працягнецца да 3 верасня 2023 года.

  • Время работы: Ср. – вс. 11.00 – 19.00
  • Вход:

    6,00 руб. — для дарослых
    4,50 руб. — для студэнтаў, пенсіянераў
    2,50 руб. — для школьнікаў

  • Инфолиния:

    +375 17 270 43 66

  • Возрастное ограничение: 0+
Оставить отзыв
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie