- Время работы: Ср. - вск.: 12:00 - 20:00
-
Вход:
7,00 руб. - поўны
3,00 руб. - ільготны
- Возрастное ограничение: 12+
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь запрашае на выставу «ГЛЕБА», арганізаваную Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжам імя А. К. Глебава.
Выстава прымеркавана да 115-годдзя з дня народзінаў народнага мастака і з’яўляецца фінальнай кропкай, завяршэннем, шэрагу юбілейных выставаў, прысвечаных 75-годдзю Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжу.
У экспазіцыі прадстаўлены жывапісныя, скульптурныя работы, арт-аб’екты і інсталяцыі, створаныя адмыслова для праекта навучэнцамі і выкладчыкамі каледжа ў 2022-2023 гг.
Назва выставы ўключае некалькі аспектаў панятку «глеба»: 1) глеба, як верхні ўрадлівы пласт зямлі (знакі зямлі, плоднасці, персефанічны міф, археалогія культуры, выявы глебы, краявіды і г.д.); 2) культурная глеба, як аснова, падмурак, на якім трымаецца нашая мастацкая школа; і нарэшце «глебаўка», «глеба» – як назоў навучэнцамі, выпускнікамі і выкладчыкамі свайго мастацкага каледжу (вучэльні), якая з 1969 г. носіць імя выбітнага беларускага скульптара Аляксея Канстанцінавіча Глебава.
Мінскі мастацкі каледж – гэта сваеасаблівы культурны феномен другой паловы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў. Ён прайшоў цікавы шлях станаўлення, пошукаў і развіцця. Як у любой навучальнай установы, у яго былі ўзлёты і падзенні, але вопыт, назапашаны многімі пакаленнямі выкладчыкаў і вучняў, стаў надзейным падмуркам для далейшага развіцця, здольным вытрымаць на сваім шляху любыя стыхіі.
У Мінскім мастацкім каледжы выкладалі і вучыліся многія славутыя мастакі, мастацтвазнаўцы, дызайнеры, імёны якіх вядомыя як у краіне, так і за яе межамі. Сярод іх – В.Цвірка, М.Савіцкі, Л.Шчамялеў, Б.Забораў, М.Данцыг, У.Зінкевіч, Г.Паплаўскі, В.Шаранговіч, Н.Шчасная, М.Чэпік, А.Малішэўскі, А.Арцімовіч, С.Гарбунова, М.Рагалевіч, У. і М.Басалыгі, Б.Аракчэеў, В.Грамыка, В.Шматаў і многія іншыя.
Галоўнай годнасцю «глебаўкі» заўсёды былі захаванне лепшых традыцый, спалучэнне высокага выканальніцкага майстэрства з вынікамі творчага эксперыменту.
Адкрыцце выставы адбудзецца 23 сакавіка а 16.00.
7,00 руб. - поўны
3,00 руб. - ільготны