24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «Сведка часу»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Да 100-годдзя Дома-музея I з’езда РСДРП, філіяла Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пачне працу выстава «Сведка часу».

На працягу многіх гадоў Дом-музей I з’езда РСДРП з’яўляецца адным з самых знакавых турыстычных аб’ектаў г. Мінска. Ён стаў сведкам шматлікіх гістарычных падзей, якія ахапілі векавы перыяд жыцця горада і краіны.

За гады існавання музея яго наведалі шматлікія дэлегацыі і палітычныя дзеячы розных краін свету, сярод якіх кубінскі лідэр Фідэль Кастра, Генеральны сакратар Цэнтральнага камітэта Кампартыі Югаславіі Іосіп Броз Ціта, кіраўнік Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі (ГДР) Вальтэр Ульбрыхт і многія іншыя. Гэтаму музею прысвячалі свае вершы беларускія паэты Пятрусь Броўка, Мікалай Аўрамчык, Эдзі Агняцвет, туркменскі паэт Рухі Аліеў, балгарскі Найдзен Вылчаў.

На юбілейнай выставе будуць прадстаўлены матэрыялы, якія адносяцца да гісторыі дома па вул. Захар’еўскай, а таксама да створанага ў ім музея. Наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з рэдкімі фотаздымкамі, якія захавалі гістарычныя моманты жыцця музея, кнігамі, перыядычнымі выданнямі і іншымі матэрыяламі, якія адносяцца да яго гісторыі.

  • Время работы: Пн. - вс.: 11:00 - 18:30
Оставить отзыв
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie