- Инфолиния:
- Возрастное ограничение: 16+
- Организатор мероприятия (ответственный за продажу и возврат билетов): Учреждение «Государственный музей истории белорусской литературы», УНП 190269032
У Літаратурным музеі працуе фотавыстава Кацярыны Аракчэевай «Этнасусвет». Праект Этнасусвет стаўся позіркам у залюстроўе, дзе мінулае і сучаснасць сустракаюцца ў адным фотаздымку. Гэта галерэя партрэтаў сучасных беларусак у традыцыйных аўтэнтычных касцюмах. Таксама на выставе можна ўбачыць самі касцюмы з некалькіх гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі.
31 кастрычніка а 19-й гадзіне ў межах выставы запрашаем на Вясельную спеўную фотавечарыну. Вас чакаюць:
– Лекцыя пра традыцыйнае вяселле;
– Спеўны майстар-клас;
– Упрыгожванне вясельнага караваю;
– Майстар-клас па завіванні наміткі.
Пры святочным стале са свечкамі, гарбатай і прысмакамі будзем слухаць лекцыю пра беларускае вяселле, спяваць усе разам вясельныя песні. Беларускае традыцыйнае вяселле — гэта яскравы рытуальна-магічны комплекс, які ўвасабляецца ў шыкоўнай каларытнай дзеі, кожны этап якой суправаджаецца песнямі.
Адзін з этапаў традыцыйнага вяселля мы ўзновім: усе разам упрыгожым вясельны Каравай галінкамі і кветкамі пад адмысловыя каравайныя песні!
Але і гэта яшчэ не ўсё. Даведаемся пра старажытны вясельны абрад «Завіванне наміткі». Кацярына Аракчэева правядзе майстар-клас па завіванні Старадарожскай наміткі і міні-фотасэт.
Дополнительная информация от организатора:
Информация о порядке и месте возвратов билетов