- Возрастное ограничение: 16+
-
Стоимость:
10,00 руб.
-
Организатор:
Государственное учреждение «Литературный музей М.Богдановича»
УНП 190270570
ЛабаРАторыя паэтычнай метафізікі. «Зномы, вершаказы, магічныя падарожжы: Алесь Разанаў між паэтыкай і метафізікай». 7 кастрычніка 2026 года 19.00 Цыкл сустрэч, прысвечаных беларускай (і сусветнай) традыцыі інтэлектуальнай літаратуры/метафізічнай паэзіі. Па форме выступае як conversatorium, літаратурна-філасофская майстроўня, у якой адбываецца сумесная работа па адмыканні сэнсаў, схаваных пад абалонкай літаратурных твораў.
Алесь Разанаў — авангардыст і наватар: ён трансфармуе літаратурныя формы, не проста называючы іх па свойму, але змяняючы правілы гульні ў літаратуру. Алесь Разанаў — алхімік і метафізік: у сваіх фармальных эксперыментах ён перадусім палюе на новы змест, выплаўляючы інструменты разумення не дадзенай нам наўпрост рэчаіснасці. Беларускае літаратуразнаўства навучылася бачыць і каталагізаваць Разанаўскую паэтыку, апісваючы віды і асаблівасці паэтычных формаў, як вокнаў у рэальнасць. Але застаецца пытанне зместу: што ён пабачыў праз гэтыя вокны? За чым уласна ішло паляванне ў райскай даліне? І што ўпалявалася?
Мадэратар: Ігар Бабкоў, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт.
10,00 руб.
Государственное учреждение «Литературный музей М.Богдановича»
УНП 190270570