- Возрастное ограничение: 12+
-
Стоимость:
160,00 руб.
Абед 15,00 — 20,00 руб. (дадаткова, па жаданні)
- Инфолиния:
-
Организатор:
ООО «Лекторий «Фрески»
УНП 193643593
Запрашаем у вандроўку па мясцінах жыццёвага і творчага генію зоркі літаратуры сусветнага ўзроўню — Адама Міцкевіча.
Дата: 10.10.2026 (субота)
Выезд з Мінска — 7:45
Вяртанне ≈20:00
Спачатку мы завітаем ў Наваградак. Гэта не толькі горад дзяцінства Міцкевіча, але і старажытная сталіца Вялікага Княства Літоўскага. Там мы уздымемся на замкавую гару, паблукаем па старадаўніх вуліцах, пабачым знакамітую Фару Вітаўта, дзе хрысціўся будучы паэт, а таксама нараджалася будучая дынастыя Ягелонаў. І каб замацаваць уражанні завітаем да дамініканаў, дзе нас пачастуюць кавай, сыграюць на аргане і дазволяць спусціцца ў сутарэнні касцёлу Св. Міхала.
Наступнай кропкай нашага маршруту стане невялікая вёска Валеўка, дзе на ўзвышшы стаіць драўляная царква Пятра і Паўла, збудаваная напрыканцы XVII ст. У царкве захаваўся драўляны іканастас, які прывезлі сюды з Варшавы ў пачатку ХХ ст. Абразы для гэтага іканастас пісаў знакаміты мастак Віктар Васняцоў.
Далей мы зробім невялікі фотаспын каля возера Свіцязь. Узгадаем знакамітую Свіцязянку і іншых насельнікаў возера, якія атрымалі вечнае жыццё ў творах Адама Міцкевіча.
Фінальнай і галоўнай кропкай нашага маршрута стане Завоссе. Там месціцца сядзіба, дзе Адам Міцкевіч з'явіўся на свет. Мы акунемся ў атмасферу шляхецкага маёнтку, дзе літаральна ажываюць радкі знакамітага «Пана Тадэвуша».
Суправаджае экскурсію: кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
160,00 руб.
Абед 15,00 — 20,00 руб. (дадаткова, па жаданні)
ООО «Лекторий «Фрески»
УНП 193643593