Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Інтэрактыўная праграма «Горад Максіма»

сб, 12 сентября
Музей М.Богдановича ул. Богдановича, 7а
15:00
Описание

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае 12 верасня а 15 гадзіне мінчан і гасцей сталіцы акунуцца ў атмасферу мінулага стагоддзя і наведаць інтэрактыўную праграму «Горад Максіма».

Гэта выдатная магчымасць даведацца, якім быў горад больш за 100 гадоў таму назад, і адкрыць для сябе новыя старонкі сталічнай гісторыі.

Праграма складаецца з дзвюх частак: мультымедыйная прэзентацыя «Мінск часоў Багдановіча»: з дапамогай рэдкіх архіўных фатаграфій і паштовак з фондаў музея вы патрапіце на вуліцы старога Мінска, убачыце яго архітэктуру, побыт, адчуеце атмасферу пачатку XX стагоддзя. Затым вас чакае квэст «Стары Мінск» — захапляльнае падарожжа ў мінулае па залах музейнай экспазіцыі.

  • Возрастное ограничение: 12+
  • Стоимость:

    10,00 руб.

  • Инфолиния:

    Запіс па тэлефоне +375 17 355 22 95

  • Организатор:

    Государственное учреждение «Литературный музей М.Богдановича»

    УНП 190270570

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения