Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Музейная акцыя «Зорны старт»

вт, сегодня
Музей М.Богдановича ул. Богдановича, 7а
10:00
Описание

Пачатак школьнага жыцця — гэта асаблівы час, калі кожнае дзіця гатова да новых адкрыццяў. Музей Максіма Багдановіча прапануе з 1 па 31 верасня музейную акцыю «Зорны старт», якая мусіць паказаць дзецям, што мова, літаратура і гісторыя — гэта не сумныя параграфы з падручнікаў, а жывы, поўны загадак свет. На гэты час залы музея ператворацца ў сапраўдныя лабараторыі і інтэрактыўныя пляцоўкі.

Што вас чакае:

– Квіз «Партфель гімназіста», 2-6 кл. (5,00 руб.)

– Інтэрактыўная праграма «Музейныя раскопкі», 2-4 кл. (5,00 руб.)

– Квэст «Музейны алфавіт», 4-7 кл. (8,00 руб.)

– Школьны квэст, 4-9 кл. (8,00 руб.)

– Квэст «Літаратурны», 10-11 кл. (8,00 руб.)

– Інтэрактыўная праграма «Музейны варушняк», 7-11 кл. (5,00 руб.)

– Квіз «Эрудыт-батл», 10-11 кл. (5,00 руб.)

– Батлеечны спектакль «Прыгоды паноў Заблоцкага і Кубліцкага» (паводле аповедаў П.Васючэнкі), 2-11 кл. (5,00 руб.)

– Ценевы тэатр са спектаклем «Зорны ровар» (паводле аповедаў П.Васючэнкі), 4-11 кл. (5,00 руб.)

Не абыдзецца без прыемных бонусаў — у тым ліку кошыка з прадказаннямі «Шчаслівы білет», «Зорнай фотазоны» і Дошкі з пажаданннямі.

Пачніце новы навучальны год яскрава — стварайце сваю асабістую зорную гісторыю!

  • Возрастное ограничение: 7+
  • Стоимость:

    5,00 — 8,00 руб.

  • Вход:

    Запіс па тэлефоне: +375 17 355 22 95 

  • Организатор:

    Государственное учреждение «Литературный музей М.Богдановича»

    УНП 190270570

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения