Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Вечар памяці Пятра Васючэнкі

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Пісьменнік, літаратуразнаўца, крытык, драматург, навуковец, выкладчык — усё гэта адзін чалавек — Пятро Васючэнка. Ён жыў зусім нядаўна, але ведаў, як яно там было яшчэ «за князем Дрыгайлам».

7 ліпеня ў 18:30 мы запрашаем вас на Вечар памяці цудоўнага чалавека і выдатнага творцы.

Ніна Іванаўна Здановіч прыадчыніць скарбонку сямейнага архіва і раскажа вам аб тым, якім бацькам і мужам быў знакаміты аўтар. А яго сябра Навум Якаўлевіч Гальпяровіч паспрабуе ахапіць у сваім аповедзе ўвесь дзіўны свет, створаны Пятром Васючэнкам.

Але гэта далёка не ўсё: напрыканцы праграмы мы парадуем вас спектаклем з музейнай батлейкі «Новыя прыгоды Паноў Кубліцкага і Заблоцкага» (паводле твораў нашага любімага пісьменніка), а яшчэ вас чакаюць жывыя чытанні яго кнігі «Піраміда Ліннея».

Чакаем вас па адрасе вуліца М.Багдановіча, 7а.

  • Стоимость:

    10,00 руб.

  • Инфолиния:

    +375 17 355 22 95 — запіс па тэлефоне

  • Возрастное ограничение: 12+
  • Организатор:

    ГУ «Литературный музей М.Богдановича»

    УНП 190270570

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения