Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Купалле ў Дукорскім маёнтку

Описание

Запальваем купальскі агонь у Дукорскім маёнтку! 28 чэрвеня бавім самы доўгі тэматычны дзень лета разам!

З 14:00 да 22:30 насалоджваемся чароўнай атмасферай Купалля на адмысловых пляцоўках:

Пляцоўка каля сцэны:

– святочныя гульні і забавы, традыцыйныя танцы і жывая музыка ад дукорскіх музыкаў, батлейка «Купальскае шчасце».

Пляцоўка майстар-класаў:

– зёлкавае пано, лялька-мотанка, завушніцы з бісеру ў выглядзе саламяных павукоў, пляценне паясоў на пальцах, арома-сашэ, духмяная соль з алеямі.

Пляцоўка лекцый:

– «Свет беларускай міфалогіі», «Традыцыйны беларускі жаночы строй», навіванне наміткі, «Водар купальскай песні».

Інтэрактыўныя пляцоўкі:

– купальскі квэст з падарункамі, пляценне купальскага вянка, купальская арт-тэрапія: запавольванне праз мастацтва, малюнкі на целе хной, купальскія варожбы.

Шлях да вогнішча:

– абранне Купалінкі і Купаліша, факельнае шэсце, падпальванне купальскага кола, карагоды і танцы каля вогнішча, запуск вянкоў, скокі праз агонь.

*у праграме магчымы змены.

З 10:00 на тэрыторыі комплекса даступны брама XIX ст., музей, рамесныя майстэрні, перавернуты дом, сярэднявечны горад, заасад, выстава рэтрааўто і Дуб жаданняў.

У 12:00 — аглядная экскурсія па музеі гісторыі сядзібы і майстэрнях.

Даступны трансфер Мінск-Дукорскі маёнтак-Мінск за асобную плату.

28.06.26г.: Мінск (прыпынак «ст.м.Магілёўская»*) — Дукорскі маёнтак. Час адпраўлення: 13:00 і 16:00.

Дукорскі маёнтак — Мінск (прыпынак «ст.м.Магілёўская»). Час адпраўлення: 23:00.

Кошт праезду з чалавека ў адзін бок: 10,00 руб..

Увага! Бронь прымаецца да 20:00 27.06.26г. Бронь (званкі не прымаюцца, толькі тэкстам): Viber, +375 29 164 94 40 Кантактны нумар, колькасць месцаў і час адпраўлення.

*Будзьце ўважлівыя! Геалакацыя прыпынка — 53.860831, 27.675967. З гэтага месца ад’язджаюць маршруткі на Чэрвень, Мар’іну горку.

За асобную плату з 11:00 да 20:00 даступны вяровачны гарадок (ніжні ярус), сярэднявечны цір, лодкі і катамараны, катанне на конях.

  • ОТМЕНА: Да
  • Возрастное ограничение: 0+
  • Стоимость:

    Дарослыя — 35,00 руб.

    Дзеці 7-17 гадоў — 15,00 руб.

    Дзеці да 7 год, імяніннікі, дзеці з інваліднасцю, суправаджаючыя дзяцей з інваліднасцю 3-4 ступені, дарослыя з інваліднасцю 1-2 груп, ветэраны ВАВ, героі СССР і Беларусі — бясплатна.

    Зніжка 10% усім падпісчыкам нашых сацсетак.

    @dukorski_maentak

  • Инфолиния:

    +375 44 707 77 64

    +375 33 357 77 64

  • Время работы: з 14:00 да 22:30
  • Организатор:

    ЗАО «Дукорский маёнтак»

    УНП 691075981

Фотогалерея

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie