Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Творчы вечар Марыны Лайковай і «Актавы»

вт, завтра
Описание

Узыход сонца беларускай паэзіі: творчы вечар Марыны Лайковай і «Актавы»

У Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна 19 мая 2026 года ў 14:00 адбудзецца літаратурна-музычная праграма «Знайсці сваё сонца» беларускай паэткі, музыканткі, кампазітаркі, аўтаркі і выканаўцы песень Марыны Лайковай.

Марына Помоз-Лайкова (Марына Аляксееўна Лайкова) — знакаміты паэт і музыкант з горада Барысава, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аўтар паэтычных зборнікаў «Дымчастыя коні» (2010) і «Бэзавае сонца» (2013). Друкавалася ў часопісах «Нёман», «Няміга літаратурная», «Наш сучаснік». Пераможца фестываляў аўтарскай песні ў Беларусі, а таксама Усерасійскага конкурсу «Новыя песні дзяцінства» (2013).

У рамках творчай сустрэчы Марына Лайкова не толькі выканае песні ўласнага сачынення, але і прадставіць творчасць літаратурнага аб’яднання «Актава» Барысаўскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Аб’яднанне, якое сфарміравалася ў 2019 годзе, уключае не толькі хлопцаў і дзяўчат з Барысава і Барысаўскага раёна, але і таленавітую моладзь усёй Мінскай вобласці. Удзельнікі «Актавы» — пераможцы раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсаў, такіх як Раённы конкурс літаратурных работ «Вялікая Перамога» (2020), Рэспубліканская акцыя «Юнгі Перамогі» (2020), праект «Скарынаўскія дні ў Полацку» (2020).

Літаратурна-музычная праграма «Знайсці сваё сонца» адбудзецца 19 мая 2026 года ў 14:00 у Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна па адрасе: вул. Гікала, 4 (другі паверх, выставачная зала).

  • Вход:

    Свободный

  • Организатор:

    Государственное учреждение «Минская областная библиотека им. А. С. Пушкина»

    УНП 100356557

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie