- Инфолиния:
-
Вход:
5,00 руб.
-
Организатор:
Государственное учреждение «Литературный музей М. Богдановича»
У адным з вершаў сваёй першай кнігі паэтка Людка Сільнова напісала: «Я не імкнуся быць каханай, мне дастаткова — нечаканай», і на працягу ўсёй сваёй творчасці яна імкнецца адпавядаць гэтым словам.
Калі казаць дакладней, то гэтае «імкненне» ідзе ў яе знутры, па-за воляй самой аўтаркі, натуральным чынам — праз тое, кім яна ёсць. Таму на старонках паэтычных кніг Людкі Сільновай можна пабачыць разнастайнасць тэм і формаў, якія імкнуцца як мага далікатней перадаць, чым можа быць паэзія, — ад класічных твораў да візуальных формул («Рысасловаў»).
Працягваецца пошук і ў новай кнізе паэткі «На празрыстай мове радзімы», якая выйшла зусім нядаўна.
Паслухаць вершы, паразважаць пра паэтычныя пошукі і эксперыменты, а таксама пазнаёміцца з новай кнігай Людкі Сільновай запрашаем у Літаратурны музей Максіма Багдановіча.
5,00 руб.
Государственное учреждение «Литературный музей М. Богдановича»