Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Ноч музеяў — 2026 «Літаратурны партал»

сб, завтра
Купить от 15 руб.
Описание

16 мая наш музей ператворыцца ў атмасфернае, натхняльнае, жывое і энергетычна насычанае месца — сапраўднае скрыжаванне кніжных сусветаў! У гэтую ноч перад гасцямі адкрыецца «Літаратурны партал» — прастора, у якой кожны зможа адчуць сябе героем уласнай гісторыі, дакрануцца да магіі слова і адкрыць новыя старонкі беларускай літаратуры.

Толькі на адзін вечар кожная музейная зала ператворыцца ў асобны літаратурны іншасвет — са сваімі героямі, гісторыямі і адкрыццямі, дзе галоўным правадніком стане кніга. Яна павядзе вас праз казкі і мемуары, паэзію і рамантыку, таямніцы і прыгоды.

У праграме:

– адкрыццё выставы мастацкіх работ Алеся Родзіна;

– лекцыя «Жыццё жанчыны ў творах ХІХ ст.» ад Ганны Кісліцынай і Ірыны Багдановіч;

– прэзентацыя кнігі Кацярыны Гліністай «Калыханка для Мінска»;

– магічны спектакль фокусніка Віктара Андруховіча;

– музычны выступ дуэта «Дабранач».

Лакацыі партнёраў:

– фэшн-партал брэнда адзення Inshy — мода, якая размаўляе па-беларуску;

– б’юці-партал з рэтра-вобразамі ад салона прыгажосці «Фабрыка мрояў».

А таксама вас чакаюць творчыя сустрэчы, літаратурныя гульні, інтэрактывы, квэсты, майстар-класы, дзе можна будзе не толькі назіраць, але і стаць часткай вялікай кніжнай гісторыі.

Асаблівым цэнтрам прыцягнення стане Літаратурны аўкцыён, дзе галоўным скарбам будуць беларускія кнігі. Але каб атрымаць іх, спатрэбіцца незвычайная валюта – літалеры! Іх можна будзе зарабіць, актыўна падарожнічаючы па «Літаратурным партале», выконваючы заданні, прымаючы ўдзел у гульнях і творчых актыўнасцях. Вядоўца аўкцыёна — паэт-вандроўнік Максім Гаўрыс.

Яркага і пульсуючага ззяння дадасць вечару жывое гучанне квартэта Avant-garde.

«Літаратурны партал» чакае  ўсіх,  хто гатовы да падарожжа ў свет слова і фантазіі!



Дополнительная информация от организатора:
Информация о порядке и месте возвратов билетов

  • Инфолиния:

    +375 17 363 56 21

  • Возрастное ограничение: 6+
  • Организатор:

    Учреждение «‎Государственный музей истории белорусской литературы»

    УНП 190269032

  • Длительность: 4 ч.
Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie