І марылі астры
ў цудоўнаму сне
Аб зёлках шаўковых,
аб сонечным дне,
І казачны край
падымаўся з іх сна,
Дзе кветкі не вянуць,
дзе вечна вясна...
Гэтыя чароўныя радочкі А.Алеся ў перакладзе Максіма Багдановіча натхнілі нас на стварэнне шэрагу актыўнасцей пад назвай «Тыдзень кветак».
Што мы прапануем:
– Майстар-класы па стварэнні фігурных паштовак і паштовак у тэхніцы выцінанкі (2—9 класы);
– Кветкавы квіз (2—4 класы);
– Аўтарская праграма «Вянок» (4—9 класы);
– Квэстус-батанікус (5—9 класы).
Чакаем вас па адрасе вуліца М.Багдановіча, 7а.