«І ліецца хваляй песня, -
Ціхі, ясны гімн вясне.
Ці не сэрца напявае,
Навявае яго мне...» —
піша Максім Багдановіч.
А што ўвогуле звязвала яго з музыкай, ці гучала яна ў яго сям'і? Якім было музычнае жыццё Мінска часоў Багдановіча?
Аб усім гэтым і не толькі вы даведаецеся 29 красавіка падчас прэзентацыі Музычнага квэста ў музеі паэта.
Безумоўна, не абыдзецца без музыкі — вас парадуюць сваім выкананнем навучэнцы гімназіі-каледжа мастацтваў імя І А.Ахрэмчыка пад кіраўніцтвам Марыны Подавай.
А яшчэ ўдзельнікам імпрэзы будзе прапанаваны квэст па музейнай экспазіцыі — каб яго прайсці і атрымаць прыз, трэба праявіць максімум пільнасці і кемнасці.