24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Лекцыя-прэзентацыя «(Ня)бачная Беларусь»

сб, 18 апреля
SKYLINE Cinema ул. Бобруйская, 6
17:00 от 25 руб.
Описание

Доўгачаканая навінка на беларускай мове «(Ня)бачная Беларусь», Пісьменнікі Шуфлядкі, выдавецтва OZ.

18 красавіка ў 17:00 SKYLINE Cinema ТРЦ Galilleo ператворыцца ў свет беларускіх легенд, духаў і старажытных паданняў.

Гэткiх сцежак няма нi на воднай мапе. Дзевяць апавяданняў — дзевяць маршрутаў па нябачнай старонцы Беларусі, ад ціхіх Браслаўскіх азёраў да старажытных вуліц Гродна, ад змрочных лясоў і паўзруйнаваных палацаў да ўтульных гарадскіх корчмаў.

Героі — траўнікі і ведзьмакі, дабрахожыя і летавіцы, русалкі і ваўкалакі, а таксама звычайныя людзі - правядуць вас па містычнай Беларусі, дзе шэпт лясоў і рэха гарадоў нараджаюць новыя легенды.

Літаратурная супольнасць «Шуфлядка пісьменніка», пры падтрымцы выдавецтва OZ, 21 век, сетка ювелірных салонаў ORO запрашае вас на вечар, дзе ажыве містычны бок нашай краіны.

Праграма падарожжа?

– Пагружэнне ў атмасферу міфаў і фальклору;

– Знаёмства з аўтарамі зборніка «(Ня)бачная Беларусь»;

– Ігрыстае і ўтульны вечар у кінатэатры.

Для аматараў міфаў і легенд будзе арганізаваны выязны гандаль ад OZ, дзе можна будзе набыць зборнік.

Лектары: Ануша Захарэвіч, Анастасія Гарашук, Алег Савошчык, Алена Мароз, Вольга Лялюга, Дыяна Ніксан, Ганна Аскельд, Яніна Корбут, Анастасія Івалга.

Вас чакаюць актыўнасцi ад партнёраў падарожжа:

21 век — гэта гісторыя, якая ажыве тут і цяпер.

Сетка ювелірных салонаў ORO — якія будуць весці Вас па падарожжу.

Таймінг вечара:

– 17:00 — 17:30 збор гасцей

– 17:30 — 19:00 лекцыя і падарожжа па містычных мясцінах Беларусі

– 19:00 —19:10 перапынак

– 19:10 — 20:10 аўтограф-сесія з аўтарамі

Ці гатовыя вы ступіць на першую сцежку? Чакаем вас у SKYLINE Cinema!

  • Возрастное ограничение: 16+
Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie