- Инфолиния:
-
Вход:
Вольны
Маем гонар прэзентаваць беларуска-расійскі праект «Максім Багдановіч» (кніга і фільм), падрыхтаваны выдавецкім домам «Яраслаўль Мудры» (дырэктар Андрэй Смарагдаў, г.Яраслаўль). Кніга выйшла ў серыі «Людзі зямлі Яраслаўскай», якая існуе ўжо больш 15 гадоў. Серыя «Людзі зямлі Яраслаўскай» – з’ява, кожнае выданне якой ўключае багата ілюстраваную біяграфію той ці іншай асобы і візуальны шэраг.
За гэты час убачылі свет выданні, прысвечаныя паэту Мікалаю Някрасаву, вучонага Андрэю Цітову, скульптару Аляксандру Апякушыну. Апошняе выданне, якое выйшла ў 2025 годзе, знаёміць з біяграфіяй мецэната Паўла Дземідава, які стаяў ля вытокаў вучылішча вышэйшых навук у Яраслаўлі, пазней Дзямідаўскі юрыдычны ліцэй, у якім вучыўся Максім Багдановіч.
Новае выданне «Максім Багдановіч. Людзі зямлі Яраслаўскай» падрабязна, з выкарыстаннем каштоўных матэрыялаў музеяў, дзяржаўных і прыватных архіваў падае біяграфію беларускага пісьменніка, які сем гадоў пражыў у Яраслаўлі. Фільм, рэжысёрам якога з’яўляецца Марына Смарагдава, рэдактар спецыяльных праектаў Гарадскога тэлеканала, заслужаны журналіст Расійскай Федэрацыі, аднаўляе атмасферу жыцця Максіма Багдановіча, пагружае ў эпоху к. ХІХ – пач. ХХ стст.
Удзел прымаюць – Андрэй і Марына Смарагдавы (г. Яраслаўль), Алеся Сівохіна (г. Мінск).
Вольны