- Инфолиния:
-
Вход:
15,00 руб.
У далёкай-далёкай краіне жылі два маленькія ветразі, якія падарожнічалі па рэках і азёрах свайго краю, каб знайсці прыхаваную там мудрасць, і вось аднойчы... Яны прышвартаваліся ў музеі Максіма Багдановіча! Тыя ветразі — Яўген Папакуль і Маргарыта Латышкевіч — пісьменнікі, даследчыкі і неймаверныя фантазёры. Яны завітаюць у наш музей, каб падзяліцца таямніцамі сваёй «творчай кухні».
Аўтары запланавалі цэлую процьму цікавостак адмыслова дзеля аматараў фэнтэзі!
– Вас чакае прэзентацыя шыкоўна напісаных і выкшталцона праілюстраваных твораў!
– Аўтограф-сэсія? Ды як жа без яе!
– Чытка любімых урыўкаў, разыгранка, абмеркаванне твораў — як будучых, так і ўжо напісаных.
Задумы, памкненні і крыніцы натхнення аўтараў рамана «Век людзей» і аповесці «Ордэн шэрай макрыцы» раскрыюцца вам у новым свеце. Варта толькі адчыніць першую старонку кнігі і адправіцца з «бухты беларускага фэнтэзі» ў незабывальнае падарожжа!
Чакаем вас 22 студзеня ў 18:30.
Колькасць месцаў абмежаваная, запісвайцеся па спасылцы.
15,00 руб.