- Возрастное ограничение: 14+
-
Стоимость:
25,00 руб.
- Инфолиния:
-
Организатор:
Национальный центр современных искусств Республики Беларусь
УНП 192543414
24 студзеня ў 16:00 запрашаем на сустрэчу з Кацярынай Гліністай — сучаснай беларускай пісьменніцай, якая працуе ў жанрах фэнтэзі і нф, сярод выданых твораў — апавяданне «Стары Мінск прачынаецца» ў зборніку «(Ня)чысты Мінск» і раман «Калыханка для Мінска» (выдавецтва Папуры).
«Калыханка для Мінска»:
Мінск — горад шумны, заняты і дзелавіты, як і належыць сталіцы. Але ёсць у ім людзі, якім дазволена бачыць іншы, унутраны яго бок — Падсвецце, месца, дзе жывуць казкі, паданні і гарадское чараўніцтва. Малады маг-абярэжнік Максім — з тых, хто сочыць за захаваннем мяжы паміж звыклым і тагасветным. Вы ніколі не бачылі русалак на набярэжнай? Значыць, абярэжнік спраўляецца за сваёй задачай.
Але спакойныя часы не вечныя…
Вас чакаюць:
– сустрэча з аўтарам фэнтэзі рамана «Калыханка для Мінска»;
– чароўная атмасфера і знаёмства з таямніцамі сталіцы;
– розыгрыш прызоў і аўтограф-сэсія;
– прагляд экспазіцыі з калекцыі Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў (НЦСМ) і сумеснага праекта НЦСМ і галерэі FARBA. «Вечна зялёнае» — гэта разважанне пра пошук свайго асабістага «ідэальнага» кутка, стварэнне «персональнай утопіі» там, дзе сімвалізм пераважае над фізічнымі межамі.
Просім звярнуць асаблівую ўвагу на наступны факт: кнігі аўтара на сустрэчы прадавацца не будуць, калі ласка, для подпісу набывайце іх загадзя. Дзякуем за разуменне.
Уваходны білет уключае таксама прагляд экспазіцыі!
25,00 руб.
Национальный центр современных искусств Республики Беларусь
УНП 192543414