- Возрастное ограничение: 0+
-
Стоимость:
15,00 — 40,00 руб.
-
Организатор:
КФХ «Великое княжество Сулла»
УНП 690582915
Цікава, што ў беларусаў «куцця» — гэта і святочная вячэра, і абрадавая каша, якой на тую вячэру частаваліся.
Калядных вячэраў (куццей) рабілі тры. Першую — вялікую посную куццю — ладзілі перад Раством. Другую — багатую куццю — перад Новым годам. Трэцюю — галодную куццю — перад Вадохрышчам.
На ўсе тры калядныя вячэры пяклі бліны. «Надышлі Калядкі, бліны ды аладкі», — казалі ў народзе пра гэта свята.
Першы спечаны блін з кожнай вячэры адкладваўся і захоўваўся да канца Калядаў. У апошні дзень Калядаў гаспадыня зранку давала гэтыя бліны жывёле і птушкам. Атрымліваецца, святочную ежу смакавалі і людзі, і зверы, і язычніцкія багі.
Яшчэ больш цікавых фактаў і гістарычных звестак на тэму «Калядныя стравы беларусаў» можна будзе даведацца 13 і 14 снежня на тэматычных выходных!
15,00 — 40,00 руб.
КФХ «Великое княжество Сулла»
УНП 690582915