24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Экскурсія і дэма-клас па мазаіцы «Гульня мармуру»

сб, 25 октября
Галерея Щемелева ул. Революционная, 10
13:00
Описание

25.10.2025 а 13-й гадзіне ў Галерэі мастацтваў Леаніда Шчамялёва адбудуцца экскурсія і дэма-клас па мазаіцы «Гульня мармуру» з выкладчыкам школы-студыі HomoFaber Таццянай Пасюцінай, у рамках выставы мазаікі і вітража «Па канонах прыгажосці».

Паважаныя сябры! Як мы і абяцалі, працягваюцца нашы захапляльныя экскурсіі і дэма-класы, якія знаёмяць вас з рэдкімі відамі мастацтва. Дэма-клас, прысвечаны вырабу вітража, выклікаў у нашых наведвальнікаў вялікую цікавасць і сапраўднае захапленне. Зараз надыйшла чарга мазаікі. Гэты від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва таксама мае шмат прыхільнікаў.

Калі на выставе «Па канонах прыгажосці» вы чытаеце анатацыі пад неверагодна прыгожымі творамі, зробленымі з маленькіх каляровых квадрацікаў, вы сустракаеце пералік самых розных матэрыялаў: мармур, шкло, смальта, люстэрка, траверцін, сланец, серабрыт, галька. З гэтых кампанентаў складзены сапраўдныя карціны, дэкаратыўныя пано, зроблены столікі разнастайных форм і памераў, якія безумоўна прэтэндуюць на самы значны дызайнерскі акцэнт у інтэр’еры.

Якім чынам адбываецца цудоўнае пераўтварэнне горсткі каляровых каменчыкаў і шкельцаў у паўнаважны, складаны і гарманічны выраб? А колькі патрэбна на гэта часу? Гэта, мабыць, самыя распаўсюджаныя пытанні наведвальнікаў выставы. А што такое «сучасная кладка», «прамы набор», «адваротны набор»? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні па стварэнню мазаікі вы атрымаеце на экскурсіі і дэма-класе, які правядзе для вас выкладчык студыі HomoFaber, мастак Таццяна Пасюціна. Таксама вы ўбачыце прэзентацыю, якая раскажа аб гісторыі мазаікі ад старадаўней Грэцыі да Візантыі.

Часам, гледзячы на які-небудзь прыгожы твор, узнікне жаданне таксама зрабіць нешта сваімі рукамі, але мы палохаемся, што будзе складана і нічога не атрымаецца. Нашы з вамі сустрэчы ладзяцца, каб вы натхняліся, ажыццяўлялі свае мары і знаходзілі самавыяўленне ў творчасці. Чакаем вас, шаноўныя сябры!

Працягласць мерапрыемства — 2 гадзіны.

Колькасць месцаў абмежавана.

Папярэдні запіс па пошце: artgalleryminsk@gmail.com

  • Внимание!: Патрэбны папярэдні запіс
  • Возрастное ограничение: 0+
  • Тип экскурсии: Культура и театры
  • Стоимость:

    Для дарослых — 20,00 руб.

    Для студэнтаў, пенсіянераў — 15,00 руб.

    Для школьнікаў — 10,00 руб.

  • Инфолиния:

    +375 17 342 24 26

Оставить отзыв
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie