- Возрастное ограничение: 12+
- Инфолиния:
-
Вход:
Свободный
У далёкім 1913 годзе, у Вільні ўбачыў свет першы зборнік вершаў Максіма Багдановіча «Вянок». У першай рэцэнзіі на кнігу крытык Антон Луцкевіч параўноўваў паэзію маладога беларускага аўтара з чыстай халоднай крынічнай вадой, што асвяжае душы людзей.
Больш чым стагоддзе мінула з таго часу, з друку выйшла шмат кніг Максіма Багдановіча, але маленькая, сціпла выдадзеная кніга паэзіі застаецца запатрабаванай.
У 1985 годзе, у выдавецтве «Мастацкая літаратура», падрыхтавана першае факсімільнае выданне кнігі М.Багдановіча «Вянок», тыраж у 10 тысяч асобнікаў разышоўся ледзь не імгненна. Былі і яшчэ перавыданні, і яны знайшлі сваіх гаспадароў, а інтарэс да асобы паэта і да яго вечнай паэзіі не знікае.
Запрашаем на прэзентацыю факсімільнага выдання кнігі Максіма Багдановіча «Вянок», выдадзенага ў 2025 годзе ў межах дзяржаўна-прыватнага супрацоўніцтва пры падтрымцы кампаніі «ЛОДЭ» і крамы «Акадэмічная кніга».
«Я не самотны, я кнігу маю…» — так пісаў Максім Багдановіч, «мы не самотныя» — паўтараем услед за Паэтам, бо і мы кнігу маем…
Свободный