24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Паблік-ток з Паўлам Татарнікавым

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Ці вялікім атрымаецца спіс сучасных беларускіх мастакоў, якія маюць агульнаеўрапейскую вядомасць, а іх творчасць сёння цікавая ва ўсім свеце? Пытанне складанае. Але з упэўненасцю можна сказаць, што такім спісе абавязкова будзе імя Паўла Татарнікава — тытулаванага мастака-ілюстратара ў нашай краіне! 

Пералічаць усе ўзнагароды Татарнікава будзе вельмі доўга. Дастаткова згадаць толькі два Залатых яблыкі BIB, прызы легендарнай Міжнароднай біенале ілюстрацыі ў Браціславе, аднаго з самых важных еўрапейскіх конкурсаў для мастакоў кнігі.

А аматарам беларускай гісторыі Павел добра вядомы як унікальны графік, што ў цесным супрацоўніцтве з прафесійнымі даследчыкамі стварае мастацкія рэканструкцыі — панарамы беларускіх гарадоў, аблічча архітэктурных помнікаў у мінулыя часы. 

Творы Паўла ўпрыгожваюць мастацкую і гістарычную літаратуру, шматлікія падручнікі. І часам мы нават не ўсведамляем, што глядзім на старажытную Беларусь вачыма мастака Паўла Татарнікава.

Слынны творца, бліскучы знаўца гісторыі, Павел яшчэ і надзвычай цікавы і дасціпны субяседнік. І ў вас ёсць магчымасць пераканацца ў гэтым. 

У межах праекта «Персона» адбудзецца сустрэча са знакамітым мастаком.

На ёй вы зможаце:

– даведацца многа цікавых фактаў з творчай біяграфіі Паўла Татарнікава;

– задаць мастаку пытанне;

– атрымаць аўтограф;

–… і нават стаць уладальнікам арыгінальнага твору.

Фотогалерея

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie