- Возрастное ограничение: 16+
-
Вход:
5,00 руб.
-
Организатор:
Літаратурны музей Максіма Багдановіча
Цыкл сустрэч, прысвечаных беларускай (і сусветнай) традыцыі інтэлектуальнай літаратуры / метафізічнай паэзіі. Па форме выступае як conversatorium — літаратурна-філасофская майстроўня, у якой адбываецца сумесная работа па адмыканні сэнсаў, схаваных пад абалонкай літаратурных твораў.
Тэма: «Паэт з тысячай твараў: магія і метафізіка ў творчасці Алеся Разанава».
Разанаў вярнуў паэзіі трансцэдэнтнае. Зрабіў паэзію месцам, дзе жывуць сэнсы. Дзе адбываецца надзвычай важная, патаемная работа жыцця і свядомасці. Дадаў у гэтую прастору яшчэ адно вымярэнне: узвышанае памкненне да пераходу ўсіх межаў. За рубеж чалавечага слова.
Ціхая прага іншай магчымасці жыве і дыхае ўва ўсіх ягоных тэкстах. Можна назваць яго паэзію метафізічнай. Але гэта асаблівая метафізіка. Там амаль няма знакаў культуры, вялікіх і важных імёнаў, якія так соладка прамаўляюцца. Як пароль для тых, хто ведае. Там жывуць самыя простыя рэчы: зямля, вада, вагонь, паветра; гліна, камень, жалеза; дрэвы і птушкі, снег і шэрань, дарога і дом. Словы.
Мадэратар: Ігар Бабкоў, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт.
5,00 руб.
Літаратурны музей Максіма Багдановіча