-
Стоимость:
5,00 руб.
- Инфолиния:
-
Организатор:
Государственное учреждение «Литературный музей М.Богдановича»
УНП: 190270570
«Я хацеў бы спаткацца з Вамі…»
У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча працягвае працу выстава мастацкіх работ Сяргея Пісарэнкі «Па паверхні вады, па краі восені». Але час ляціць імгненна… Толькі нядаўна прэзентавалі тонкія, празрыстыя пейзажы і далікатныя нацюрморты майстра, а верасень ужо на сыходзе.
Як і абяцалі, запрашаем на сустрэчу з мастаком Сяргеем Пісарэнка, падчас якой ён паспрабуе прыадчыніць сакрэты сваёй творчай кухні, распавесці пра тое, адкуль чэрпае натхненне, што ці хто падштурхоўвае яго да стварэння новых мастацкіх работ.
Спадзяемся ўбачыць на імпрэзе сяброў Сяргея — мастакоў і крытыкаў, прафесіяналаў і аматараў яго творчасці. Музычным упрыгожваннем вечара стануць песні на словы беларускіх паэтаў у выкананні Алесі Сівохінай і Алеся Камоцкага.
5,00 руб.
Государственное учреждение «Литературный музей М.Богдановича»
УНП: 190270570