- Инфолиния:
Апошнія выходныя ліпеня мы прысвячаем кнігам!
Захоўвайце пост і заплануйце свае выходныя ў Суле.
29 і 30 ліпеня
На працягу ўсяго дня:
– прагляд відэароліка пра ўнікальны артэфакт 17 стагоддзя — адну з найкаштоўнейшых кніг, якая захоўваецца ў сульскім Калегіуме
– віктарына па літаратуры з магчымасцю зарабіць сульскія талеры і абмяняць іх на прызы
– акцыя «Падары беларускую кнігу Суле — атрымай салодкі падарунак»
– кніга пажаданняў Суле — будзем рады пачытаць вашыя ўражанні пра парк
З 14:00 да 17:00:
– у Беларускім мястэчку творчыя заняткі з хэндмейдам для дзетак і забавы для ўсёй сям’і
– майстар-клас па батлейцы — вы самі зможаце ўзяць удзел у спектаклі!
– прэзентацыі дзіцячых кніжак і чытанне вершаў