16 мая 2026 года з 17:00 да 23:00 у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца падзея Ноч музеяў «Зорны час».
Ноч музеяў — адна з самых яркіх падзей культурнага жыцця краіны ў маі. Літаратурны музей Максіма Багдановіча традыцыйна далучаецца да свята і прапануе наведвальнікам правесці вечар і ноч разам з музеем.
«Зорны час» — касмічная тэматыка стане лейтматывам мерапрыемства. Звяртаем увагу, што пачнецца праграма з дзіцячага блока ў 17:00.
Для маленькіх:
– Спектакль Таццяны Крыцкай «Палахлівае мышаня»;
– Інтэрактыўная праграма пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой «Касмічныя прыгоды Вухуціка»;
– Майстар-класы па візуальнай паэзіі;
– Творчыя заданні на развіццё фантазіі;
– Знаёмства з вершамі, якія «ляталі ў космас».
А 19:00 пачынаецца асноўная праграма:
– Музычныя выступленні фолк-праекта «Brama Mora» і Ільі Шынкарэнкі;
– Інтэлектуальныя забаўкі — квіз «Дакрануцца да зорак» і квэст «Выканаць немагчыма»;
– Монаспектакль Аляксея Кулакова «Гражданин Луны» і ценявы тэатр «Зорны ровар» ад музейных супрацоўнікаў (паводле твораў Пятра Васючэнкі);
– Стварэнне задыякальнага модуля з Марыяй Бугаёвай;
– Курс «літаратурнай касмаграфіі» ад Міхала Бараноўскага пра пошук уласных зорак.
І гэта яшчэ не ўсё!..
Паехалі!