- Инфолиния:
- Возрастное ограничение: 3+
-
Организатор:
Учреждение «Государственный музей истории белорусской литературы»
УНП 190269032
- Длительность: 6 ч.
Ноч музеяў — яркая падзея ў культурным жыцці краіны ў маі.
Літаратурны музей Максіма Багдановіча традыцыйна далучаецца да свята і прапануе наведвальнікам разам прабавіць вечар, ноч і як яно там пойдзе далей.
«Зорны час» — менавіта касмічная тэматыка будзе лейтматывам мерапрыемства. Звяртаем вашу ўвагу, што пачнецца ўсё з дзіцячай праграмы а 17-й гадзіне.
Для самых маленькіх — спектакль Таццяны Крыцкай «Палахлівае мышаня» і інтэрактыўная праграма пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой — «Касмічныя прыгоды Вухуціка».
Можна паўдзельнічаць у майстар-класах па візуальнай паэзіі, выканаць творчыя заданні на развіццё фантазіі, паслухаць пра вершы, якія ляталі ў космас.
А 19-й гадзіне распачынаецца асноўная праграма:
– музычныя выступленні фолк-праекта «Brama Mora» і Ільі Шынкарэнкі;
– модны паказ брэнда «Tikota Unique» і яго стваральніцы Кацярыны Безрукавай;
– інтэлектуальныя забаўкі — квіз «Дакрануцца да зор» і квэст «Выканаць немагчыма»;
– монаспектакль Аляксея Кулакова «Гражданин Луны» і ценевы тэатр «Зорны ровар» ад музейных супрацоўнікаў (паводле твораў Пятра Васючэнкі);
– лекцыя астрафізіка Аляксандра Мурашкі і стварэнне задыякальнага модуля з Марыяй Бугаёвай;
– курс «літаратурнай касмаграфіі» ад Міхала Бараноўскага па пошуку сваіх зорак, каб было што пачытаць, калі вырашыце здзейсніць міжзорнае падарожжа.
І гэта яшчэ не ўсё!.. Паехалі!
Дополнительная информация от организатора:
Информация о порядке и месте возвратов билетов
Учреждение «Государственный музей истории белорусской литературы»
УНП 190269032