24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Культпаход у НЦСМ

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

15 красавіка ў Міжнародны дзень культуры запрашаем вас дакрануцца да розных граняў творчасці ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў!

Наш культпаход пачнецца з open-talk з арт-куратаркай і фатографкай Дзінай Даніловіч. Дзіна раскажа пра асаблівасці куратарскай дзейнасці на аснове асабістага вопыту і адкажа на вашы пытанні.

У гэты дзень у вас таксама будзе магчымасць сустрэцца з куратарам і аўтарам ідэі выставы «Прывітанне, спадар Ван Гог!» Віктарам Саўчанка на яго экскурсіі.

Калі вы жадаецце не толькі слухаць, запрашаем вас на майстар-клас ад мастака Руслана Сяргеева, на яком вы зможаце стварыць ўласны твор і развіць свае творчыя здольнасці і мысленне.

Для прыхільнікаў нестандартных і новых тэатральных практык мы разам з заснавальніцай і кіраўніцай плэйбэк-тэатра «Свой дах» Таццянай Зрайкоўскай падрыхтавалі інтэрактыўную лекцыю, на якой вы даведаецеся пра гісторыю і сучаснасць «плэйбэк-тэатра» і зможаце прыняць удзел у невялікім перформансе.

Культпаход працягнецца лекцыяй мастацтвазнаўца і арт-куратаркі Алесі Іназемцавай «Cherchez la ... ці як шмат у нас французскага?». На гэтай лекцыі вы даведаецеся як узаемадзейнічае беларуская культура з культурай Францыі, і які след пакінула апошняя ў гісторыі нашай краіны, мастацтве, побыце і нават у фамільных традыцыях.

А на прыканцы вечары запрашаем на творчую сустрэчу з дызайнеркай Дар’яй Румянцавай. Разам з Дар’яй вы разгледзіце яркія прыклады праектаў са света-візуальнымі эфектамі, рэалізаваных такімі кампаніямі як Sila Sveta, 36° і іншыя, якія паўплывалі на фарміраванне сучаснага арт-дызайну.

Падрабязная праграма мерапрыемства ў інстаграм instagram.com/ncsmby

  • Возрастное ограничение: 12+
  • Стоимость:

    13,00 руб.

  • Инфолиния:

    +375 17 235 03 31

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно