24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Вясна расчыняе наўсцяж аканіцы

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Свята, прысвечанае Міжнароднаму жаночаму дню

«Вясна пазірае з высокага неба, у сонцавых косах іскрыцца. З-пад снегу выходзіць знямелая глеба, расплюшчвае вочы крыніца», — радасна вітаў «раніцу года» Якуб Колас у вершы «М.Д.М.», прысвечаным любай жонцы.

Разам з першым вясновым цяплом ды лагодным сонейкам прыходзіць да нас свята прыгажосці, пяшчоты і кахання — Міжнародны жаночы дзень. Водарам рознакаляровых кветак, цёплымі ўсмешкамі ды цудоўнымі сюрпрызамі заўсёды напоўнены гэты сакавіцкі дзень. Незвычайны падарунак для мілых дзяўчат і жанчын падрыхтавалі супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа і выхаванцы творчых аб’яднанняў Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі. Юных удзельнікаў свята «Вясна расчыняе наўсцяж аканіцы», якое адбудзецца ў Доме-музеі Якуба Коласа 6 сакавіка а 15 гадзіне, чакаюць шматлікія цікавосткі: адкрыццё выставы дзіцячай творчасці, паказ калекцый моднага адзення (кіраўнік юных талентаў — Святлана Барысаўна Калістратава), майстар-класы. Пад кіраўніцтвам педагога Наталлі Іванаўны Караблёвай дзеці зробяць незвычайную паштоўку для мамы і пашыюць мілую птушачку з тканіны разам з Лідзіяй Уладзіміраўнай Чугаеўскай.

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Тэлефон для даведак: 8 017 284 17 02
Афіцыйны сайт музея: yakubkolas.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно