-
Стоимость:
5,00 руб.
Дзе можна пабачыць, як святкуюцца сапраўдныя беларускія Каляды і Новы год? Так, у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры! Завітайце да нас у госці на музейнае свята “Прыехала Каляда на белым вазочку” з 16 снежня 2019 г. па 17 студзеня 2020 г. і атрымайце настрой весялосці, радасці на ўвесь наступны год!
Разам прыгадаем абрады і звычаі нашых продкаў, даведаемся, хто такія калядоўшчыкі і што яны рабілі падчас калядных святаў, якія песні спявалі, якія танцы танчылі, у якія гульні гулялі. Вядучыя разам з дзецьмі створаць сваіх калядоўшчыкаў, а касцюмы дазволяць адчуць сябе сапраўднымі ўдзельнікамі калядных імпрэз.
Каляды – адзін з улюбленных святаў. Таму для нашых маленькіх і дарослых наведвальнікаў мы падрыхтавалі сапраўднае дзейства, дзе кожны стане ўдзельнікам і дапаможа ў ратаванні Калядаў і Новага года!
Госці атрымаюць шмат уражанняў, прыемных неспадзяванак, а кожны “ратаўнік свята” пасля мерапрыемства атрымае падарунак ад Музея!!!
Запрашаем школы, бацькоў разам з дзецьмі прыемна правесці час разам з нашым музеем з 16 снежня 2019 па 17 студзеня 2020.
Тэлефон для запісу: (017) 334-56-21
5,00 руб.