Запрашаем на першую частку з серыі міжкультурных міні-фэстаў, якія адраджаюць шматнацыянальныя традыцыі беларускага народа - «Беларуска-польскую імпрэзу ў Суле», якая адбудзецца 21 верасня ў 13:00!
Гэта невялікае музычна -танцавальнае свята прысвечана беларуска-польскім традыцыям, якія на працягу стагоддзяў існавалі на нашых землях.
У праграме Вы ўбачыце польскія і беларускія танцы, пачуеце сучасныя і старадаўнія песні, а таксама атрымаеце магчымасць паўдзельнічаць у майстар-класах. Падчас свята госці змогуць акунуцца ў атмасферу жывой беларускай і польскай мовы, пакаштаваць традыцыйныя стравы абодвух народаў.
У Калегіуме Вас чакае выступленне хора польскай песні, у выкананні якога прагучыць духоўная музыка, а таксама мініканцэрт на фісгармоніі 19 стагоддзя ад пана Тадэвуша.