24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Літаратурнае свята «Сусветная мудрасць у паэзіі»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

21 сакавіка 2019 г. у 16 гадзін Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае прыняць удзел у літаратурным свяце «Сусветная мудрасць у паэзіі», прымеркаванае да Сусветнага дня паэзіі.

Сусветны дзень паэзіі адзначаецца з 1999 года па ініцыятыве ЮНЕСКА. Паэзіяможа стаць адказам на самыя вострыя і глыбокія духоўныя пытанні сучаснага чалавека. Свята стала традыцыйным у Доме Коласа.

Сёлета адзначаецца 250-годдзе са дня нараджэння Івана Крылова, які з’яўляецца адным з самых выбітных аўтараў 18 стагоддзя. Валодаючы талентам паэта і майстэрствам ствараць драматычныя творы, выдавец і публіцыст Іван Крылоў вельмі паўплываў на Якуба Коласа як на паэта. Кніга баек Івана Крылова была першым набыткам у чытацкай скарбонцы Якуба Коласа. Сам Якуб Колас пачынаў з байкі («Пастух і авечкі», «Пан і рэчка», «Конь і сабака» і інш), бо гэты жанр адпавядае запатрабаванням часу і ў алегарычнай манеры выкрывае і падкрэслівае хібы грамадства.

На літаратурным свяце «Сусветная мудрасць у паэзіі» наведвальнікі пазнаёмяцца з культурнай спецыфікай жанру байкі ў розных мовах свету ў выкананні супрацоўнікаў музея і студэнтаў лінгвістычных спецыяльнасцей. Будзе магчымасць пачуць арыгінальныя байкі на лацінскай (байкі Федра), французскай (байкі Лафантэна), польскай (байкі Бенедыкта Герца), украінскай (байкі Леаніда Глібава), рускай (байкі Івана Крылова), беларускай (байкі Якуба Коласа, Кандрата Крапівы) мовах, а таксама паспрабаваць свае сілы ў інтэрактыўнай віктарыне.

Тэл. для даведак: 284-17-02
Афіцыйны сайт: yakubkolas.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно