24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя і ўрачыстая перадача ў дар факсімільнага выдання Лаўрышаўскага Евангелля

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Вяртанне святыні: Лаўрышаўскае Евангелле ў Беларусі!

1 сакавіка 2019 г. а 11-й гадзіне ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца прэзентацыя і ўрачыстая перадача ў дар факсімільнага выдання Лаўрышаўскага Евангелля.

Унікальны рукапісны помнік ранняга перыяду гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, дзякуючы выдавецкаму ўзнаўленню, стаў дасяжны даследчыкам і аматрам спадчыны беларускага Сярэднявечча.

Лаўрышаўскае Евангелле — рукапісны помнік кніжнай культуры ХІІІ–XIV ст. Быў створаны для праваслаўнага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра пад Наваградкам, аб чым сведчаць укладныя (дарчыя) запісы, змешчаныя ў кнізе. Лаўрышаўскае Евангелле мае адметнае мастацкае аздабленне: ілюстравана мініяцюрамі, пераплёт упрыгожаны каштоўнымі камянямі і фігурнай металічнай пласцінай з выявай святога воіна (магчыма, князя Войшалка). У перыяд знаходжання Беларусі ў Расійскай Імперыі ў XIX ст. унікальная кніга была вывезена ў Кракаў, дзе цяпер і захоўваецца ў Бібліятэцы князёў Чартарыйскіх (Польшча, Кракаў).

Факсімільнае выданне выйшла ў канцы 2018 г. у кіеўскім выдавецтве «Горобець» ва Украіне. Лаўрышаўскае Евангелле праз знітаванасць нашых традыцый з’яўляецца супольнай гістарычнай каштоўнасцю чатырох краін — Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны.

Арганізатары мерапрыемства — Нацыянальная бібліятэка Беларусі, пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, выдавецтва «Горобець». Запрашаем далучыцца да ўрачыстай імпрэзы.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно