24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя пяцітомнага збору «Дзённікаў і запісаў» паэта Рыгора Барадуліна

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

1 сакавіка 2019 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца прэзентацыя пяцітомнага збору «Дзённікаў і запісаў» народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.

Пяць год таму адышоў ад нас народны паэт Беларусі Рыгор Іванавіч Барадулін. Не так і шмат выйшла кніг за гэты час, прысвечаных яго
памяці. Асноўнае з выданняў — пяць тамоў «Дзённікаў і запісаў» (1951–1991), здзейсненых у межах выдавецкай серыі «Людзі Беларусі», заснаванай Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Згуртаваннем беларусаў свету «Бацькаўшчына». Падрыхтоўку да друку, расчытванне рукапісаў і каментаванне гэтага ўнікальнага выдання ўзяла на сябе Наталля Давыдзенка.

У першы выпуск дзённікаў і запісаў (1951–1969) народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ўвайшлі вершы, якія не друкаваліся ў ранейшых зборніках, сяброўскія эпіграмы, віншаванні, дарчыя надпісы, а таксама малюнкі і аўтографы яго сяброў і знаёмых. Упершыню была надрукаваная самая першая невядомая раней паэма «Зацвітаюць купавы» (1958–1959), прысвечаная лёсу бацькоў паэта. Асобныя спасылкі на творы аўтара дапамогуць асабліва ўважлівым да яго жыцця, асобы і творчасці чытачам арыентавацца ў вялікай творчай спадчыне паэта. У другім выпуску (нататнікі за 1970–1978 гг.) сабраныя рабочыя штодзённікі, запісы шматлікіх паездак па гарадах і вёсках Беларусі, па рэспубліках Савецкага Саюза, а таксама зацемкі аб пабачаным ў падарожжы ў Фінляндыю, Швецыю і Данію. Трэці выпуск «Дзённікаў і запісаў. 1979–1982» змяшчае тэксты аб працяглых паездках паэта на Кубу, у Балгарыю, Італію, Чэхаславакію, у многія рэспублікі Савецкага Саюза, а таксама па Беларусі. Чацвёрты выпуск «Дзённікаў і запісаў» ахоплівае 1983–1988 гады і адметны нататкамі народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна адметны нататкамі пра яго ўдзел у працы ХХХІХ сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у складзе дэлегацыі БССР і пра паездку ў далёкія і загадкавыя Індыю і Непал, а таксама не менш цікавыя — у Францыю, Балгарыю, Польшчу і пра больш звыклыя — у рэспублікі Савецкага Саюза і дарагія сэрцу родныя мясціны. Пяты выпуск «Дзённікаў і запісаў. 1989–1991» яскрава адлюстраваў новы час нашай гісторыі — перабудова, дэмакратыя, галоснасць, а за імі нечаканае знікненне СССР і нарэшце — незалежнасць Беларусі і іншых рэспублік былога Савецкага Саюза. Адбыліся паездкі паэта ва Украіну, Узбекістан, Таджыкістан і Туркменію, а таксама ў Кітай і Францыю. Таксама ў гэтую кнігу, выдадзеную ў серыі «Людзі Беларусі», як і ў чатыры папярэднія, увайшлі вершы, раней не друкаваныя ў зборніках паэта, а таксама вясёлыя сяброўскія віншаванні, невядомыя фатаздымкі, прысвячэнні і малюнкі.

1 сакавіка 2019 года арганізацыі-заснавальнікі серыі «Людзі Беларусі» запрашаюць усіх прыхільнікаў таленту дзядзькі Рыгора на прэзентацыю пяцітомніка «Дзённікі і запісы», якая адбудзецца ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.

На вечарыне выступяць: складальніца пяці тамоў «Дзённікаў і запісаў» Наталля Давыдзенка, старшыня ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» Барыс Пятровіч, намеснік старшыні Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» кнігазнаўца Валер Герасімаў; кіраўнік Беларускага Саюза мастакоў, паэт, мастак Рыгор Сітніца; паэт, эсэіст, былы калега Рыгора Барадуліна па працы ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» Леанід Дранько-Майсюк; найбліжэйшы сябра апошніх гадоў жыцця Рыгора Барадуліна музыка Алесь Камоцкі.

Падчас прэзентацыі можна будзе набыць кнігі «Дзённікаў і запісаў» са зніжкай.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie