21 лютага 2019 г. а 12-й гадзіне ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі будзе ўрачыста прадстаўлены ўнікальны рукапіс —пераклад Евангелля на беларускую мову Міхася Міцкевіча, малодшага брата Якуба Коласа. Імпрэза адбудзецца з удзелам Марыі Міцкевіч, якая зачытае ўрыўкі з твора знакамітага родзіча і перадасць у фонд Бібліятэкі некаторыя рарытэтныя выданні.
Толькі адзін дзень на выставе будзе экспанавацца унікальны рукапіс перакладу Евангелля (чатыры сшыткі), які захоўваецца ў Марыі Міцкевіч, унучкі Якуба Коласа. Са згоды спадкаемцы алічбаваная версія рукапіса ўжо даступна чытачам Бібліятэкі.