24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Свята стылю, паэзіі і музыкі «100 гукаў вясны»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

6 сакавіка 2018 года а 17 гадзіне Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на свята стылю, паэзіі і музыкі “100 гукаў вясны”, прымеркаванага да Міжнароднага жаночага дня. Дом Коласа з’яўляецца ідэальнай пляцоўкай для творчых інтэграцый, аб’яднаных адзінай мэтай - захавання культурнай разнастайнасці і ўзбагачэння вынікамі супрацы. У творах Якуба Коласа катэгорыя прыгожага мае сваё праяўленне ў шэрагу вобразаў, складаных экзістэнцыйных пытаннях, якія вырашаюцца з непасрэдным улікам красы і светласці як шляху для развіцця.

У Доме Коласа адбудзецца паказ калекцый адзення студэнтаў і выкладчыкаў кафедры дызайна моды і аксэсуараў Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а таксама да ўвагі слухачоў будзе прапанаваны паэтычны блок да 100-годдзя выдання паэмы Якуба Коласа “Сымон-музыка”. Падчас імпрэзы чакаецца цікавы эксперымент з мастацкай формай, можна будзе пачуць пра гісторыю стварэння калекцый ад Атраховіч Алены Ігараўны, загадчыка кафедры дызайна моды, кандыдата мастацтвазнаўства; аб ролі моды і стылю ў штодзённым жыцці.

Сардэчна запрашаем!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.
Тэл. +375 (17) 284-17-02
Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Возрастное ограничение: 6+
  • Стоимость:

    Школьнікі – 1,00 руб.
    Студэнты – 1,40 руб.
    Дарослыя – 2,00 руб.

Оставить отзыв
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie