24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Дзень роднай мовы

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае далучыцца да музейнай акцыі «Дзясятка — за Коласа!», прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.

Міжнародны дзень роднай мовы — свята, якое з 2000 г. адзначаецца штогод 21 лютага з мэтай заахвочвання моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі і спрыяння ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

Народны паэт Беларусі Якуб Колас усё жыццё аддаў працы на глебе айчыннай культуры. Ён з’яўляецца адным з заснавальнікаў сучаснай беларускай мовы і новай беларускай літаратуры. За некалькі месяцаў да смерці паэт напісаў свой знакаміты ліст-заклік аб крытычным стане беларускай мовы, радкі якога і па сённяшні дзень з’яўляюцца актуальнымі: «Найвялікшым духоўным багаццем народа з’яўляецца яго мова. У мове адлюстроўвалася гісторыя народа, яго працоўнае жыццё, яго барацьба, яго смутак і радасць, яго прырода, яго любоў і гнеў».

Удзельнікі музейнай акцыі «Дзясятка — за Коласа!» павінны будуць напісаць дыктоўку па творах Якуба Коласа і вызначыць, з якога твора ўзяты ўрывак для дыктоўкі. Таксама кожны з удзельнікаў атрымае магчымасць паспрабаць свае веды па жыцці і творчасці Якуба Коласа, а таксама беларускай мове, літаратуры ў інтарактыўнай гульні-віктарыне «Куфэрак скарбаў роднай мовы». Удзельнікі, якія напішуць дыктоўку на дзесяць балаў і правільна назавуць твор Якуба Коласа, атрымаюць падзякі і памятныя сувеніры ад музея.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно