Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Літаратурны конкурс «Экслібрыс»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

У год, калі Анатолю Сысу споўнілася б 60 гадоў, ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» абвяшчае пра пачатак прыёму прац на конкурс для маладых літаратараў «Экслібрыс». Сёлета конкурс будзе прысвечаны паэтычным творам.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца паэты ва ўзросце да 35 гадоў. Увага: да разгляду прымаюцца толькі тэксты, не апублікаваныя ў друку.

У журы сёлетняга конкурсу ўвайшлі: Валянціна Аксак, Леанід Галубовіч, Леанід Дранько-Майсюк, Таццяна Нядбай, Уладзімір Сцяпан.

Тэксты на конкурс можна дасылаць файламі ў фармаце .doc(.docx) да 1 кастрычніка 2019 года на адрас sbp@lit-bel.org, пазначыўшы тэмай ліста «Конкурс». У лісце мусіць быць наступная інфармацыя: імя, прозвішча, дата нараджэння ўдзельніка, кантактны нумар тэлефона і e-mail.

Падвядзенне вынікаў і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудуцца ўвосень, да юбілею Анатоля Сыса. Па выніках конкурсу мяркуюцца публікацыі ў часопісе «Дзеяслоў», дадатку «Літаратурная Беларусь» пры газеце «Новы Час».

За ходам конкурсу сачыце на сайце lit-bel.org.

Анатоль Сыс нарадзіўся 26 кастрычніка 1959 года ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласці. У 1977 годзе ён паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсытэта імя Ф. Скарыны, які скончыў у 1982 годзе. У 1985 годзе Сыс пераехаў у Менск, дзе працаваў старэйшым спэцыялістам на Беларускім тэлебачанні. У 1974 годзе дэбютныя творы Сыса былі надрукаваныя ў рэчыцкай раённай газэце «Дняпровец». У 1986 падборка вершаў Анатоля Сыса была надрукаваная ў часопісе «Маладосць». У 1987 годзе Сыс быў сярод заснавальнікаў суполкі маладых літаратараў «Тутэйшыя». Памёр у 2005 годзе. Пры жыцці паэта выйшлі тры зборнікі ягоных вершаў: «Агмень» (1988), «Пан Лес» (1989), «Сыс» (2002).

Штогадовы конкурс для маладых літаратараў «Экслібрыс» заснаваны Саюзам беларускіх пісьменнікаў 7 год таму і штораз мае новую тэму. Першы ў 2012 годзе быў прысвечаны класікам-юбілярам беларускай літаратуры Паўлюку Багрыму, Якубу Коласу, Янку Купалу, Алесю Гаруну, Цішку Гартнаму, Максіму Танку, Янку Брылю і Міхасю Стральцову, другі (2013) — Янку Маўру, трэці (2014) — Аляксандру Уласаву, чацвёрты (2015) — Рыгору Барадуліну, пяты (2016) — Антону Луцкевічу, шосты (2017) — 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і Францішку Скарыну. У 2018 годзе «Экслібрыс» быў прысвечаны 100-годдзю Беларускай Народнай Рэспублікі.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie