-
Инфолиния:
+375 33 615 77 01 (колл-центр)
-
Организатор:
КФХ «Панский Маентак»Юридический адрес: Минская обл.,Столбцовский р-н,Литвенский с/с,д. Сула, д.14УНП: 690582915
9, 16, 17 i 23 сакавіка запрашаем усіх аматараў бліноў на «Шчодрую Масленіцу»!
Масленіца — гэта гарэзлівае і вясёлае развітанне з зімой і сустрэча вясны, якая нясе ажыўленне прыродзе і сонечнае цяпло. Людзі спрадвеку ўспрымалі вясну, як пачатак новага жыцця і шанавалі Сонца, якое дае жыццё і сілы ўсяму жывому. Нашы продкі верылі, што разам з круглым, румяным бліном, так падобным на сонца, яны з’ядаюць часцінку яго цяпла і магутнасці.
Масленіца ў Сулле — асаблівае свята! Кожны год мы падтрымліваем добрую традыцію — выпяканне самага вялізнага масленічнага бліна. І гэта магчыма толькі з вашай дапамогаю!
У праграме будзе шмат гульняў і забаў, смачнай ежы і падарункаў. Самыя спрытныя могуць паспрабаваць сябе ў розных спаборніцтвах: баі мяхамі, перацягванне канатаў, «Масленічны слуп» і не толькі. Самае цікавае застанецца тым, хто прыедзе на свята!
+375 33 615 77 01 (колл-центр)