-
Стоимость:
Уваход на ўсе мерапрыемствы фестывалю за выключэннем канцэртаў і вечарын вольны
III Міжнародны фестываль квір-культуры DOTYK пройдзе ў Мінску з 24 лютага па 6 сакавіка і прынясе з сабой шмат ззяння! Кінапаказы, лекцыі, спектаклі, выставы, гульні, спартыўныя заняткі, экскурсіі, вечарыны - агулам 36 мерапрыемстваў, прысвечаных тэмам ЛГБТ+, квір, фемінізму. DOTYK сабраў разнастайную праграму для тых, хто цікавіцца пытаннямі гендарнай ідэнтычнасці і правамі чалавека. Фестываль - крок да пераадолення праяваў сэксізму, гамафобіі і любых іншых формаў дыскрымінацыі ў беларускім грамадстве.
Важная частка праграмы - кінапаказы. DOTYK, які вырас з кінафестывалю, не забываецца на свае карані. Гэтак, кожны дзень форуму будзе суправаджацца дэманстрацыяй фільмаў. Дакументальныя і мастацкія, поўнаметражныя і кароткаметражныя стужкі раскажуць пра смелую іранскую дзяўчыну, якая вырашыла чытаць рэп («Саніта»), пра святара, які жыве не ў сваім целе і абірае сваім шляхам карэкцыю полу («Ператвараючыся ў Эн-Крысцін»), пра рэлігійнага мусульманіна-гея, які ажыццяўляе сваю духоўную вандроўку да калыскі ісламу («Грэшнік у Мекке»), пра тое, што каханне належыць да натуральных правоў чалавека (праграмы «Простае жыццё», #5films4freedom, «Адзін дзень з жыцця ...»). Сакрэт фільмаў адкрыцця і закрыцця фестывалю будзе абвешчаны бліжэй да падзеі.
Паралельна з фестывалем і як яго неад'емны складнік пройдзе выстава «Мы (не) адныя». Мастацкае выказванне аб жаданні салідарнасці, рэакцыя на падзеі 2016 года. Калі верыш у свабоду, роўнасць, братэрства і атрымліваеш удар пад дых - ваенныя дзеянні, міграцыйны крызіс, brexit, абранне Дональда Трампа. На працягу фестывалю можна будзе даведацца больш пра выставу, наведаўшы экскурсію з яе куратар_камі і ўдзельні_цамі, а таксама artist talk c Алісай Олевай (Расія, Вялікабрытанія) і Мішам Бадасянам (Германія).
Вядучыя ідэі фестывалю - салідарнасць і супольнасць. І падмацоўваць іх у праграме будзе значная колькасць партнёрскіх мерапрыемстваў. Спецыяльна да DOTYK сяброўскія арганізацыі стварылі новыя альбо пагадзіліся паўтарыць свае ўжо паспяховыя праекты. У рамках фестывалю пройдуць сумесныя мерапрыемствы з Жывой бібліятэкай, Праектам для жанчын «Здольная», MAKEOUT, ГА «Радзіслава», Праваабарончай арганізацыяй Human Constanta, ГА «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ», Міжнародным ЛГБТ-кінафестывалем «Бок о бок» (Расія), Стакгольмскім кінафестывалем Queer Cinema (Швецыя). Да стварэння фестывалю ў чарговы раз далучыліся і замежныя госц_і ды інстытуцыі. Удзельні_цамі DOTYK сёлета стануць актывіст_кі, даследчы_цы, праваабарон_цы і маста_чкі з Арменіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Латвіі, Літвы, Партугаліі, Расіі, Украіны, Францыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі.
На фестывалі прысутнічае ўзроставае абмежаванне для наведвальнікаў 18+.
Праграма:
24 лютага-6 сакавіка – Выстава «Мы (не) адныя»/ «We are (not) alone».
24 лютага
19:00 Урачыстае адкрыццё III Міжнароднага фестывалю квір-культуры DOTYK.
20:00 Фільм адкрыцця.
23:00-5.00 DOTYK Opening Party. Bryozone (Адэса), Hyper Dead (Стакгольм), Komitet (Кіеў), p.m. (Крым), СЛЁЗЫ АМБАЛА (Кіеў), Алеся Жыткевіч (Мінск). Платны ўваход: 8 руб.
25 лютага
10:00 - 17:00 Занятак па жаночай самаабароне і асертыўнасці Wen-Do у Беларусі. ГА «Радзіслава». Рэгістрацыя** . Месца правядзення ў адказе на рэгістрацыю. Абавязковы ўдзел у абодва дні.
12:00 «Менскі квір-шпацыр». DOTYK ft. MAKEOUT. Рэгістрацыя**. Месца правядзення ў адказе на рэгістрацыю.
14:30 Лекцыя «Гамафобія як біяпалітыка». Актывіст і даследчык Раман Лексікаў (Украіна)
12:00 - 14:00 Танцавальны занятак па Vogue з праектам для жанчын «Здольная». На занятак запрашаюцца ўсе, незалежна ад гендарнай ідэнтычнасці. РЭГІСТРАЦЫЯ**. Месца правядзення ў адказе на рэгістрацыю.
16:00 Дыскусія «Прайд як канцэпцыя ў розных кантэкстах». Удзельні_цы: праваабаронца, удзельніца аргкамітэту Мінск-Гей-Прайд 2014 Кацярына Борсук (Беларусь), праваабаронцы, удзельні_цы аргкамітэту Балтыйскага Гей-Прайду 2016 Вірджынія Прасміскайтэ і Уладзімір Сімонко (LGL-Литва), каардынатарка праграмы «Гендарная дэмакратыя» Фонду імя Г.Бёлля ва Украіне, удзельніца аргкамітэту Кіеў Прайд-2016 Ганна Даўгапол (Украіна).
18:00 Праграма шведскіх кароткаметражных фільмаў «Простае жыццё» (Швецыя). Фільмы ідуць на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.
19:30 Прэзентацыя Стакгольмскага кінафестывалю «Queer Cinema» (Швецыя). Прэзентацыя адбудзецца на англійскай мове з перакладам на рускую.
21:00 Кінапаказ «Пераўтвараючыся ў Эн-Крысцін», рэж. Хелена Ісаксон Бэк/2015/58 хвілін (Швецыя). Фільм ідзе на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.
22:30 DOTYK-Lounge. DJ Scarlett (Беларусь).
26 лютага
10:00 - 17:00 Занятак па жаночай самаабароне і асертыўнасці Wen-Do у Беларусі. ГА «Радзіслава». Рэгістрацыя**. Месца правядзення ў адказе на рэгістрацыю. АБАВЯЗКОВЫ ўдзел у абодва дні.
12:00 Экскурсія па выставе «Мы (не) адныя»/«We are (not) alone» з яе куратар_камі і ўдзельні_цамі.
13:30 Варкшоп «Тэатр прыгнечаных: кіраўніцтва па рашэнні канфліктаў і абмеркаванні праблем». Даследчыца Лена Агарэлышава (Беларусь).
15:30 Праграма кароткаметражных фільмаў расійскіх рэжысёра_к «Адзін дзень з жыцця…». Міжнародны ЛГБТ-кінафестываль «Бок о бок» (Расія).
16:30 Q&A з арганізатар_камі Міжнароднага ЛГБТ-кінафестивалю «Бок о бок» (Расія)
18:00 Кінапаказ «Саніта» рэж. Рахсарэ Гаем Магамі/2015/90 хвілін (Германія, Швейцарыя, Іран). Фільм ідзе на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.
19:30 Варкшоп «Міграцыя і бежанства: ЛГБТ-аспект». Мастак і сацыяльны працаўнік берлінскага цэнтра для бежанцаў Міша Бадасян (Германія) ft. Праваабарончая арганізацыя Human Constanta (Беларусь).
2 сакавіка
20:00 Перформанс. Апавяданне-трылер пра ўзаемадзеянне робатаў і людзей, пра нечалавечых актараў, пра аўтаномію кібермашын "Чалавек, які працуе чалавекам". Групоўка eeefff (Мінск-Масква).
3 сакавіка
13:00 - 20:00 Індывідуальныя кансультацыі псіхолага для ЛГБТ+-людзей. Псіхолаг Паліна Ліннік. Кансультацыі будуць праходзіць кожную гадзіну. Запісацца можна будзе на інфацэнтры с першага дня фестывалю.
18:30 Лекцыя «Паміж вобразам і суб'ектам: гендарная гісторыя беларускага мастацтва». Даследчыца гендара і візуальнай культуры Таня Сяцко (Беларусь).
20:00 Кінапаказ «Грэшнік у Мекке» рэж. Парвез Шарма/2015/79 хвілін (Індыя, Саудаўская Аравія, ЗША). Фільм ідзе на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.
21:30 Вячэра-гутарка з госцем «Патрабаванне, жаданне, закон». Гісторык і тэарэтык мастацтва, галоўны рэдактар інтэрнэт-часопіса «Разногласия» (colta.ru) Глеб Напрэенка (Расія).
4 сакавіка
11:00 - 17:00 Варкшоп Мілаты Сідаравай «Уяўляем спорт інакш: стварэнне гендарна-адчувальнай прасторы для гульні». Праект «Здольная» ft. Мінская Урбаністычная Платформа. Рэгістрацыя**. Месца правядзення ў адказе на рэгістрацыю. Абавязковы ўдзел у абодва дні.
12:00 «Менскі квір-шпацыр». DOTYK ft. MAKEOUT. Рэгістрацыя**. Месца правядзення ў адказе на рэгістрацыю.
12:00 Ларп «Ларп як спосаб даследавання гендарных пытанняў». ГА «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ». Рэгістрацыя па электроннай пошце gender.relatedlarp@gmail.com да 20 лютага.
15:30 Artist talk з удзельні_цамі выставы «Мы (не) адныя»/«We are (not) alone»: Аліса Олева (Расія-Вялікабрытанія), Міша Бадасян (Германія).
17:00 Дакументальны спектакль «Шэрая вясёлка» рэж. Валянціна Мароз/60 хвілін (Беларусь). Выпускны праект студэнтаў European College of Liberal Arts in Belarus.
19:00 Канцэрт этна-экстрым гурта «Ива Нова» (Санкт-Пецярбург). DOTYK ft. ГА «Радзіслава». Платны ўваход: 5-7 руб.
23:00 - 5:00 DOTYK Closed - Gender Changer party w/DJs Pogodina + Scarlett. Платны ўваход: 6 руб.
5 сакавіка
10:00 - 17:00 Варкшоп Мілаты Сідаравай «Уяўляем спорт інакш: стварэнне гендарна-адчувальнай прасторы для гульні». Праект «Здольная» ft. Мінская Урбаністычная Платформа. Рэгістрацыя**. Месца правядзення ў адказе на рэгістрацыю. Абавязковы ўдзел у абодва дні
12:00 Жывая Бібліятэка «Сустрэча з Іншым».
16:00 Праграма кароткаметражных фільмаў #5films4freedom (Вялікабрытанія). Фільмы ідуць на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.
17:00 Лекцыя «Кароткая гісторыя гомасэксуальнасці ў Расіі (XVIII-XX ст.): разметка даследчага поля». Гістарыца, старшая выкладчыца Школы гістарычных навук НДУ ВШЭ Ірына Ралдугіна (Расія).
19:00 Фільм закрыцця.
21:00 Урачыстае закрыццё III Міжнароднага фестывалю квір-культуры DOTYK. Эльзас (Мінск), Under the roof (Мінск).
6 сакавіка
19:00 Лекцыя «Апісанне рамантычных прыгод: дзённік савецкага латвійскага квір-мужчыны і мінскі эпізод 1952 года». Доктарка гісторыі, старшая навуковая супрацоўніца Інстытута латвійскай гісторыі пры Латвійскім універсітэце Інэта Ліпша (Латвія). Лекцыя пройдзе на расейскай мове.
** За інфармацыяй аб рэгістрацыі сачыце ў сацыяльных сетках арганізатара_к.
У афішы магчымы змяненні.
https://www.facebook.com/dotyk.fest/
Уваход на ўсе мерапрыемствы фестывалю за выключэннем канцэртаў і вечарын вольны